Суна (рака)
| Суна | |
|---|---|
| руск. Суна | |
| Вадаспад Ківач | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 280 км |
| Басейн | 7 670 км² |
| Расход вады | 66 м³/с (за 30 км ад вусця) |
| Вадацёк | |
| Выток | Ківіярві |
| • Месцазнаходжанне | Заходне-Карэльскае ўзвышша |
| • Каардынаты | 63°27′37,44″ пн. ш. 31°55′23,16″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Анежскае возера |
| • Месцазнаходжанне | Кандапожская губа, каля сяла Янішполе |
| • Вышыня | 33 м |
| • Каардынаты | 62°06′29″ пн. ш. 34°16′32″ у. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Анежскае возера → Свір → Ладажскае возера → Нява → Балтыйскае мора |
|
|
|
| Краіна | |
| Рэгіён | Карэлія |
| Код у ДВР | 01040100212102000014812 |
|
|
|
Су́на (руск.: Су́на[1]) — рака ў Еўрапейскай частцы Расіі, у Рэспубліцы Карэлія. Упадае ў Анежскае возера (басейн Нявы).
Даўжыня ракі 280 (282[2]) км. Плошча вадазбору 7670 км². Сярэдні расход вады складае 66 м³/с на адлегласці 30 км ад вусця[1]. Рака бярэ пачатак з возера Ківіярві (Ківі-Ярві[1]) на Заходне-Карэльскім узвышшы[1]. Працякае праз некалькі азёр і ўпадае ў Кандапожскую губу Анежскага возера каля сяла Янішполе. Жыўленне снегавое і дажджавое. На рацэ маюцца парогі і вадаспады, у тым ліку знакаміты вадаспад Ківач (за 32 км ад вусця, на тэрыторыі Дзяржаўнага запаведніка «Ківач»). У выніку будаўніцтва Гірваскага гідравузла сцёк ракі быў накіраваны па канале на каскад ГЭС (у т.л. Кандапожская ГЭС) і затым у Кандапожскую губу[2]. Сцёк у старым рэчышчы (ніжэй плаціны Гірваскага гідравузла) складае 4,97 м³/с[2] (0,157 км³/год)[2].
Сярод прытокаў: Сандалка, Семч (Семча), Чэранга, Каранга, ручай Ярмянда і інш.[3] Густата рачной сеткі ў басейне Суны складае 0,39[2] км/км², азёрнасць — каля 9[2] %.
Зноскі
- 1 2 3 4 Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 409. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
- 1 2 3 4 5 6 Суна // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
- ↑ Государственный водный реестр РФ (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 409. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Государственный водный реестр РФ (руск.)
- Суна // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
- Государственный заповедник «Кивач» Архівавана 11 студзеня 2016. (руск.)