Сунжа
Jump to navigation
Jump to search
Горад
| ||||||||||||||||||||||
Сунжа — горад у Інгушэціі (Расія), цэнтр Сунжанскага раёна. Былыя назвы Сляпцоўская i Арджанікідзаўская. Насельніцтва 65,1 тыс. чалавек (2002).
Размешчаны ў даліне Сунжы, за 22 км на паўночны ўсход ад Назрані, за 47 км на захад ад Грознага (па дарозе). Гістарычнае ядро размешчана на левым (паўночным) беразе, але ў цяперашні час жылая забудова раскінулася па абодва бакі ракі.
На поўначы размешчаны Сунжанскі хрыбет. З захаду прымыкае станіца Троіцкая, на ўсходзе знаходзіцца сяло Сернаводскае (былая станіца Міхайлоўская), якое ўваходзіць у Сунжанскага раён Чачні.
Чыгуначная станцыя Сляпцоўская Паўночна-Каўказскай чыгункі — тупіковая на лініі, якая ідзе ад вузлавой станцыі Беслан (Паўночная Асеція).
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
- Таццяна Дзмітрыеўна Удавенка (нар. 1954) — беларускі дзяржаўны дзеяч, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання.
- Барыс Сцяпанавіч Чудакоў (нар. 1932) — беларускі ваенны дырыжор.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сунжа