Сунічнае дрэва
Змены шаблонаў/файлаў гэтай версіі чакаюць праверкі.
Стабільная версія была праверана 12 студзеня 2014.
Сунічнае дрэва | ||||||||||||||||
![]() Arbutus unedo. Тыпавы від роду. Агульны выгляд расліны з пладамі. | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| ||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Arbutus L., 1753 | ||||||||||||||||
Тыпавы від | ||||||||||||||||
|
Суні́чнае дрэва, сунічнік (Arbutus) — род кветкавых раслін сямейства верасовых.
Існуе больш за 20 відаў. Пашыраны ў Паўночнай Амерыцы, Міжземнамор'і, Крыме і Заходнім Закаўказзі. Тыповы элемент флоры маквісу. Культывуюць сунічнае дрэва чырвонае, або сунічнік драбнаплодны, і буйнаплодны.
Вечназялёныя кусты і невялікія (5—6 м) дрэвы. Лісце буйное, скурыстае, простае, суцэльнае. Кветкі дробныя, белыя або ружаватыя, у верхавінкавых мяцёлках. Плод — ягадападобная шматнасенная касцянка, нагадвае плод суніц (адсюль назва).
Харчовыя, меданосныя, дэкаратыўныя расліны. Плады выкарыстоўваюцца на варэнне і віно, драўніна — на дробныя вырабы, лісце — для дублення скуры.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Прохараў В. М. Сунічнае дрэва // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 270. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Земляничное дерево (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- Земляничное дерево (руск.)
![]() |
Гэта пачатак артыкула па батаніцы. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |