Перайсці да зместу

Сунічнае дрэва

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Сунічнік)
Сунічнае дрэва

Arbutus unedo.
Тыпавы від роду.
Агульны выгляд расліны з пладамі.
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Arbutus L., 1753

Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  23625
NCBI  13342
EOL  71122
IPNI  30008667-2
FW  157352

Суні́чнае дрэва, сунічнік[1] (Arbutus) — род кветкавых раслін сямейства верасовых.

Вечназялёныя кусты і невялікія (5—6 м) дрэвы. Лісце буйное, скурыстае, простае, суцэльнае. Кветкі дробныя, белыя або ружаватыя, у верхавінкавых мяцёлках. Плод — ягадападобная шматнасенная касцянка, нагадвае плод суніц (адсюль назва).

Існуе больш за 20 відаў. Пашыраны ў Паўночнай Амерыцы, Міжземнамор’і, Крыме і Заходнім Каўказе. Тыповы элемент флоры маквісу. Культывуюць сунічнае дрэва чырвонае, або сунічнік драбнаплодны, і буйнаплодны.

Харчовыя, меданосныя, дэкаратыўныя расліны. Плады выкарыстоўваюцца на варэнне і віно, драўніна — на дробныя вырабы, лісце — для дублення скуры.

  • Земляничное дерево (руск.)
  • Arbutus у базе біяразнастайнасці на сайце інфармацыйна-аналітычнай сістэмы «ООПТ России». (руск.)