Сун Цынлінь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сун Цынлінь
ганаровы старшыня Кітайскай Народнай Рэспублікі[d]
16 мая 1981 — 29 мая 1981
намеснік старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі[d]
27 красавіка 1959 — 17 студзеня 1975
Папярэднік Чжу Дэ
Пераемнік Ulanhu[d]
намеснік старшыні Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў[d]
17 студзеня 1975 — 28 мая 1981
старшыня Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў[d]
6 ліпеня 1976 — 5 сакавіка 1978
Папярэднік Чжу Дэ
Пераемнік Е Цзяньін[d]

Нараджэнне 27 студзеня 1893(1893-01-27)[1][2]
Смерць 29 мая 1981(1981-05-29)[1][2] (88 гадоў)
Месца пахавання
Бацька Charlie Soong[d]
Маці Ni Kwei-tseng[d]
Муж Сунь Ятсен
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
міжнародная Сталінская прэмія «За ўмацаванне міру паміж народамі»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сун Цынлінь (кіт. трад. 宋慶齡, спр. 宋庆龄, піньінь Sòng Qìnglíng піньінь Sòng Qìnglíng; 18931981) — кітайская палітычная і дзяржаўная дзяячка, кіраўнік Кітайскай Народнай Рэспублікі з 1968 па 1972 гады. Таксама служыла ў якасці намесніцы старшыні КНР (з 1959 па 1975), старшыня ПК УСНП  (руск.), і старшыня Цэнтральнага народнага ўрада КНР. Адна з трох «сясцёр Сун», якія адыгралі значную ролю ў гісторыі Кітая XX стагоддзя.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вясельнае фота Сун Цынлінь і Сунь Ятсена (1916)
Сун Цынлінь, Аюб Хан і Чжоу Эньлай у 1965 годзе.

Нарадзілася ў сям’і кітайска-амерыканскага бізнесмена і метадысцкага  (руск.) прапаведніка Чарлі Суна. Вучылася ў школе для дзяўчынак, створанай амерыканскімі місіянерамі-метадыстамі (McTyeire School for Girls). Працягнула адукацыю ў ЗША ў жаночым каледжы Wesleyan College, таксама звязаным з метадысцкай царквой.

Па вяртанні ў Кітай у 1913 годзе працавала сакратаром у Сунь Ятсена. У 1915 годзе, насуперак волі бацькоў, выйшла замуж за Сунь Ятсена, які быў на 27 гадоў старэйшы за яе. Вяселле адбылося ў Японіі, дзе жыў у эміграцыі Сунь Ятсен. Была яго жонкай і вернай паплечніцай на працягу 10 гадоў. Падтрымлівала палітыку саюза паміж Гаміньданам і Камуністычнай партыяй Кітая.

У 1926 годзе на другім Усекітайскім з’ездзе Гаміньдана Сун Цынлін была абраная членам ЦК і начальнікам сектара па працы сярод жанчын. Пасля расколу паміж Гаміньданам і КПК, які адбыўся ў 1927 годзе, з’ехала ў СССР. У 1929 годзе яна была абраная ганаровым старшынёй другой канферэнцыі Антыімперыялістычнай лігі  (руск.). У 1931 годзе вярнулася ў Кітай. Займалася працай у сферы дабрачыннасці.

Выступала супраць ганенняў Чан Кайшы супраць сваіх палітычных праціўнікаў. У 1932 годзе заснавала Кітайскую Лігу правоў чалавека. Падчас япона-кітайскай вайны ў 1939 годзе заснавала Лігу абароны Кітая.

У 1948 годзе была абраная ганаровым старшынёй Рэвалюцыйнага камітэта Гаміньдана  (руск.) — малой партыі, якая ўтварылася ў выніку левага адколу ад Гаміньдана. Пасля перамогі камуністаў у грамадзянскай вайне жыла ў КНР. У 1951 годзе заснавала штомесячны часопіс для замежнай аўдыторыі «Кітай на будоўлі» (пасля «Кітай сёння»). Запрасіла працаваць у часопіс Ізраэля Эпштэйна  (руск.), які стаў пасля рэдактарам часопіса.

У 1959—1975 гадах — намесніца старшыні КНР. З 1954 старшыня (затым ганаровы старшыня) Таварыства кітайска-савецкай дружбы, ганаровы старшыня УФЖ  (руск.). Незадоўга да смерці ўступіла ў КПК.

16 мая 1981 года, за 13 дзён да смерці, была абрана «ганаровым Старшынёй КНР  (руск.)».

Прэмія[правіць | правіць зыходнік]

Міжнародная Сталінская прэмія «За ўмацаванне міру паміж народамі» (1951) — уручаў Ілья Эрэнбург[3].

Зноскі

  1. а б Song Qingling // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Sung Qingling // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Китай: управляемый тектонический сдвиг, «Правда» (24 сакавіка 2011). Праверана 16 ліпеня 2012.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]