Суперкубак Расіі па футболе

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Суперкубак Расіі па футболу)

Суперкубак Расіі па футболе — спаборніцтва па футболе, якое складаецца з аднаго матча, у якім гуляюць уладальнік кубка Расіі і чэмпіён Расіі папярэдняга сезона. У выпадку калі Кубак і чэмпіянат выйграла адна каманда, то ў суперкубку гуляюць першая і другая каманда чэмпіянату.

Суперкубак праводзіцца з 2003 года, удзельнічалі пераможцы Чэмпіянату і Кубка 2002 года.

Матчам за Суперкубак афіцыйна адчыняецца чарговы футбольны сезон у Расіі, як правіла, за тыдзень да першага тура чэмпіянату. Удзел клубаў Прэм’ер-лігі — абавязковы; калі ўладальнікам Кубка Расіі становіцца клуб іншага дывізіёна, то гэты клуб абавязаны пацвердзіць свой удзел у матчы Суперкубка. Калі асноўны час матча сканчаецца ўнічыю, то прызначаецца дадатковы — 2 тайма па 15 хвілін кожны. Калі па зыходзе дадатковага часу пераможца не выяўлены, прызначаецца серыя пенальці.

Суперкубак — пераходзячы прыз. Наўзамен пераходзячага прыза назаўжды ўручаецца яго копія. У выпадку заваёвы якім-небудзь клубам пераходзячага прыза 3 разы запар або 5 разоў увогуле, прыз застаецца ў гэтым клубе назаўсёды.

Вынікі[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дата і месца правядзення Пераможца Лік Фіналіст
2003 8 сакавіка 2003
Масква, «Лакаматыў»,
15 000 гледачоў
Лакаматыў (Масква) 1:1
(па пен. 4:3)
ЦСКА (Масква)
2004 7 сакавіка 2004
Масква, «Лакаматыў»,
18 000 гледачоў
ЦСКА (Масква) 3:1
(у дадатковы час)
Спартак (Масква)
2005 6 сакавіка 2005
Масква, «Лакаматыў»,
11 000 гледачоў
Лакаматыў (Масква) 1:0 Церак (Грозны)
2006 11 сакавіка 2006
Масква, «Лужнікі»,
43 000 гледачоў
ЦСКА (Масква) 3:2 Спартак (Масква)
2007 3 сакавіка 2007
Масква, «Лужнікі»,
45 000 гледачоў
ЦСКА (Масква) 4:2 Спартак (Масква)
2008 9 сакавіка 2008
Масква, «Лужнікі»,
48 000 гледачоў
Зеніт (Санкт-Пецярбург) 2:1 Лакаматыў (Масква)
2009 7 сакавіка 2009
Масква, «Лужнікі»,
15 000 гледачоў
ЦСКА (Масква) 2:1
(у дадатковы час)
Рубін (Казань)
2010 7 сакавіка 2010
Масква, «Лужнікі»,
17 000 гледачоў
Рубін (Казань) 1:0 ЦСКА (Масква)
2011 6 сакавіка 2011
Краснадар, «Кубань»,
22 500 гледачоў
Зеніт (Санкт-Пецярбург) 1:0 ЦСКА (Масква)
2012 14 ліпеня 2012
Самара, «Металург»,
16 284 гледача
Рубін (Казань) 1:0 Зеніт (Санкт-Пецярбург)
2013 13 ліпеня 2013
Растоў-на-Доне, «Алімп-2»,
15 200 гледачоў
ЦСКА (Масква) 3:0 Зеніт (Санкт-Пецярбург)
2014 26 ліпеня 2014
Краснадар, «Кубань»,
13 150 гледачоў
ЦСКА (Масква) 1:0 Растоў
2015 12 ліпеня 2015
Санкт-Пецярбург, «Пятроўскі»,
17 337 гледачоў
Зеніт (Санкт-Пецярбург) 1:1
(па пен. 4:2)
Лакаматыў (Масква)
2016 23 ліпеня 2016
Масква, «Лакаматыў»,
22 000 гледачоў
Зеніт (Санкт-Пецярбург) 1:0 ЦСКА (Масква)
2017 14 ліпеня 2017
Масква, «Лакаматыў»,
24 444 гледачоў
Спартак (Масква) 2:1
(у дадатковы час)
Лакаматыў (Масква)
2018 27 ліпеня 2018
Ніжні Ноўгарад, «Ніжні Ноўгарад»,
43 319 гледачоў
ЦСКА (Масква) 1:0
(у дадатковы час)
Лакаматыў (Масква)
2019 6 ліпеня 2019
Масква, ВТБ Арэна,
21 382 гледачы
Лакаматыў (Масква) 3:2 Зеніт (Санкт-Пецярбург)
2020 7 жніўня 2020
Масква, ВЭБ Арэна,
5 942 гледачы
Зеніт (Санкт-Пецярбург) 2:1 Лакаматыў (Масква)
2021 17 ліпеня 2021
Калінінград, «Калінінград»,
16 388 гледачоў
Зеніт (Санкт-Пецярбург) 3:0 Лакаматыў (Масква)
2022 9 ліпеня 2022
Санкт-Пецярбург, Газпрам Арэна,
55 608 гледачоў
Зеніт (Санкт-Пецярбург) 4:0 Спартак (Масква)

Статыстыка па клубах[правіць | правіць зыходнік]

М Клуб Перамогі Паражэнні Сезоны перамог Сезоны паражэнняў
1 ЦСКА (Масква) 7 4 2004, 2006, 2007, 2009, 2013, 2014, 2018 2003, 2010, 2011, 2016
2 Зеніт (Санкт-Пецярбург) 7 3 2008, 2011, 2015, 2016, 2020, 2021, 2022 2012, 2013, 2019
3 Лакаматыў (Масква) 3 6 2003, 2005, 2019 2008, 2015, 2017, 2018, 2020, 2021
4 Рубін (Казань) 2 1 2010, 2012 2009
5 Спартак (Масква) 1 4 2017 2004, 2006, 2007, 2022
6 Церак (Грозны) 0 1 2005
6 Растоў 0 1 2014

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]