Суперліга (футбол)
Суперліга
| |
Суперліга (англ.: The Super League) — планаванае штогадовае спаборніцтва па футболе, у якім будзе ўдзельнічаць пэўная група вядучых еўрапейскіх клубаў. 19 красавіка 2021 года, пасля доўгіх спекуляцый з нагоды магчымага фармавання дадзенага турніру, з’явілася афіцыйнае пацверджанне стварэння Суперлігі. Яна была заснаваная дванаццаццю клубамі, чакаецца, што да іх далучацца яшчэ тры. Гэтыя 15 клубаў стануць пастаяннымі ўдзельнікамі Суперлігі, яшчэ пяць каманд змогуць штогод прэтэндаваць на ўдзел, які будзе залежаць ад іх дасягненняў у папярэднім сезоне. Па заяве кіраўніцтва Суперлігі, гэта спаборніцтва пачнецца «як мага хутчэй». Фларэнтына Перэс — першы старшыня гэтага турніру[1].
Клубы-заснавальнікі
[правіць | правіць зыходнік]Дванаццаць клубаў былі абвешчаныя заснавальнікамі Суперлігі, яшчэ тры павінны далучыцца да іх пасля. У спіс каманд уваходзіць шэсць англійскіх клубаў, а таксама па тры італьянскіх і іспанскіх клуба. Усяго ж сталымі ўдзельнікамі Суперлігі будуць лічыцца пятнаццаць каманд.
- Арсенал
- Ліверпул
- Манчэстэр Сіці
- ФК Манчэстэр Юнайтэд
- Тотэнхэм Хотспур
- Чэлсі
- Інтэрнацыянале
- Мілан
- Ювентус
- Атлетыка Мадрыд
- Барселона
- Рэал Мадрыд
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх