Супрэматызм

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
К. Малевіч. Атлеты (1932)
А. Астаповіч. Супрэматычная кампазіцыя (1920-я)

Супрэматы́зм[1][2] (ад лац.: supremus — найвышэйшы) — кірунак у авангардысцкім мастацтве, заснаваны ў 1-й палове 1910-х гадоў Казімірам Малевічам.

Тэорыя супрэматызма была выкладзена Казімірам Малевічам у 1916 годзе ў маніфесте «Ад кубізма і футурызма да супрэматызма»[1]. Першыя сваі супрэматычныя творы ён паказаў на выстаўцы «0,10» у Петраградзе ў 1915 [1].

З’яўляючыся разнавіднасцю абстракцыянізму, супрэматызм выяўляўся ў камбінацыях рознакаляровых плоскасцяў найпростых геаметрычных абрысаў (у геаметрычных формах прамой лініі, квадрата, круга і прамавугольніка). Спалучэнне рознакаляровых і рознай велічыні геаметрычных фігур ўтварае працятыя унутраным рухам ураўнаважаныя асіметрычныя супрэматычныя кампазіцыі.

На пачатковым этапе гэты тэрмін, узыходзіць да лацінскага кораню suprem, азначаў дамінаванне, перавагу колеру над усімі астатнімі ўласцівасцямі жывапісу. У беспрадметных палотнах фарба, на думку К. С. Малевіча, была ўпершыню вызвалена ад дапаможнай ролі, ад служэння іншым мэтам, — супрэматычныя карціны зрабіліся першым крокам «чыстай творчасці», гэта значыць акту, які рабіў роўнымі творчую сілу чалавека і Прыроды (Бога).

Сярод супрэматыстаў такія мастакі, як І. Клюн, І. Пуні, Эль Лісіцкі, М. Суэцін[1].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]