Суравікіна
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Суравікіна (руск.: Суровикино) — горад (з 1966 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Суравікінскага раёна Валгаградскай вобласці. Насельніцтва 20,2 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1744 годзе.
Горад размешчаны пры ўпадзенні ракі Чыр у Дон (Цымлянскае вадасховішча), за 155 км ад Валгаграда, недалёка ад мяжы з Растоўскай вобласцю.
Праз горад праходзіць чыгуначная лінія Валгаград — Ліхая, аўтамабільная дарога федэральнага значэння «Валгаград — Каменск-Шахцінскі». Мае прыстань для рачнога транспарта.
Малочна-кансервавы камбінат, кансервавы плодаагародневы завод, лакафарбавы завод, завод жалеззабятонных вырабаў, элеватар, мясаптушкакамбінат.