Суратхані (правінцыя)
Выгляд
| Суратхані | |||
|---|---|---|---|
| тайск.: จังหวัดสุราษฎร์ธานี | |||
| | |||
|
|||
| Краіна | |||
| Уваходзіць у | |||
| Адміністрацыйны цэнтр | |||
| Насельніцтва |
|
||
| Плошча |
|
||
|
|
|||
|
|
|||
| Часавы пояс | UTC+7 | ||
| Код ISO 3166-2 | TH-84 | ||
| Тэлефонны код | 077 | ||
| Паштовыя індэксы | 84 | ||
| Афіцыйны сайт | |||
Суратхані (тайск. สุราษฎร์ธานี) — самая вялікая па плошчы правінцыя паўднёвага Тайланда. Суратхані мяжуе з правінцыямі: Чумпхон і Ранонг — на поўначы, Крабі і Пхангнга — на паўднёвым захадзе і Накхонсітхамарат — на паўднёвым усходзе.
Цэнтр правінцыі прадстаўлены прыбярэжнай раўнінай ракі Тапі, большай часткай пакрытай пашамі з рэдкімі плантацыямі каучуканосаў і какосавай пальмы. На захадзе Суратхані размешчаны хрыбет Пхукет, пакрыты лясамі. Правінцыі таксама належаць многія выспы ў сіямскім заліве, у тым ліку турыстычныя Самуй, Пханган, Тау і нацыянальны парк Ангтхонг.
Галоўныя рэкі правінцыі — Тапі і Кірырат, якія злучаюцца каля горада Тхакам, незадоўга да ўпадзення ў бухту Бандон.