Сураў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сураў
Характарыстыка
Даўжыня 49 км
Басейн 215 км²
Расход вады 1,1 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне каля вёскі Завідаўка
 • Каардынаты 53°34′55,88″ пн. ш. 32°18′02,21″ у. д.HGЯO
Вусце Беседзь
 • Месцазнаходжанне каля вёскі Канічы
 • Вышыня 142,2[1] м
 • Каардынаты 53°16′28,21″ пн. ш. 32°09′46,10″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Беседзь → Сож → Дняпро → Чорнае мора

Краіна
Рэгіён Магілёўская вобласць
Раёны Клімавіцкі раён, Касцюковіцкі раён
physical
Сураў
Сураў
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Су́раў[2], у верхнім цячэнні Сураўка[2] — рака ў Клімавіцкім і Касцюковіцкім раёнах Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Беседзь (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 49[2][3] км, 26 км з іх у Касцюковіцкім раёне[3]. Плошча вадазбору 215 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,1 м³/с Пачынаецца на паўночнай ускраіне вёскі Завідаўка Клімавіцкага раёна, вусце каля вёскі Фёдараўка[1] (Канічы[4]) Касцюковіцкага раёна. Цячэ па паўднёва-ўсходняй частцы Аршанска-Магілёўскай раўніны. У верхнім цячэнні называецца Сураўка[2]. Даліна пераважна трапецападобная, шырынёй 0,5—1 км, месцамі да 1,5 км. Схілы ўмерана стромкія і стромкія (вышыня 5—15 м), у ніжнім цячэнні абрывістыя (вышыня да 8 м), месцамі парэзаны ярамі. Пойма перарывістая, пераважна адкрытая, чаргуецца па берагах, забалочаная, шырынёй 0,2—0,5 км. Рэчышча звілістае, свабодна меандруе, ад вытоку на працягу 8,4 км каналізаванае. Шырыня ракі ў межань 2—6 м.

Асноўны прыток — Васькаўка (левы)[3].

Каля ракі населеныя пункты Дзямідавічы, Красная Звязда, Валынеж, Фралоўка, Пячары, Цеханічы, Заходы, Галічы, Малашкавічы, Сураў, Післяціна, Ангелаўка, Тупічына, Канічы і інш.

Зноскі

  1. а б Ліст карты N-36-101. Выданне 1989 года. Стан мясцовасци на 1985 год. (руск.)
  2. а б в г БелЭн 2002.
  3. а б в Общая характеристика речной сети Могилёвской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» (руск.)
  4. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 21, 30. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Су́раў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 278—279. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 21, 30. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
  • Ліст карты N-36-101. Выданне 1989 года. Стан мясцовасци на 1984 год. (руск.)
  • Ліст карты N-36-101. Выданне 1989 года. Стан мясцовасци на 1985 год. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]