Сурма (музычны інструмент)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Zournas.jpg

Сурма — старадаўні народны музычны інструмент. Драўляная труба, духавы муштуковы інструмент.

Згадваецца ў старажытнарускіх летапісах. Першыя выявы на Беларусі вядомы з XIII ст. Былі прамыя сурмы і выгнутыя, часам іх абгортвалі бяростай. Сурма ўжывалася пераважна як ваенны сігнальны інструмент. «Слова пра паход Ігараў» XII ст. кажа пра жыццё прафесійных ваяроў, што нарадзіліся пад трубы: «пад трубамі павітыя, пад шаломамі выпешчаныя, з дзіды выкармленыя». У «Слове пра паход Ігараў» згадваюцца «трубы гарадзенскія», маючы на ўвазе невядомы горад Полацкай зямлі. Як культавы інструмент сурма неаднаразова згадвалася ў рэлігійнай літаратуры з XI ст.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]