Сурт (спадарожнік)
Выгляд
| Сурт | |
|---|---|
| спадарожнік Сатурна | |
| Першаадкрывальнік | Дэвід Джуіт |
| Дата адкрыцця | 5 студзеня 2006 |
| Арбітальныя характарыстыкі | |
| Вялікая паўвось | 22 290 000 км |
| Эксцэнтрысітэт | 0,451 |
| Перыяд абарачэння | −1 297,7 суткі |
| Фізічныя характарыстыкі | |
| Атмасфера | няма |
Сурт (анг. Surtur) — нерэгулярны спадарожнік планеты Сатурн са зваротным арбітальным абарачэннем. Названы імем Сурта, уладара вогненных волатаў у германа-скандынаўскай міфалогіі. Таксама пазначаецца як Сатурн XLVIII.
Гісторыя адкрыцця
[правіць | правіць зыходнік]Сурт быў адкрыты ў серыі назіранняў, пачынаючы з 5 студзеня 2006 года. Паведамленне пра адкрыццё зроблена 30 чэрвеня 2006 года. Спадарожнік атрымаў часовае абазначэнне S/2006 S 7. Уласная назва была прысвоена 5 красавіка 2007 г.