Сурэйскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сурэйскі ўніверсітэт
англ.: University of Surrey
Арыгінальная назва англ.: University of Surrey
Заснаваны 1891
Год рэарганізацыі 1966
Студэнты 15 705
Размяшчэнне Гілфард, Англія
Сайт surrey.ac.uk
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сурэйскі ўніверсітэт (англ.: University of Surrey) — брытанская дзяржаўная даследчая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Гілфард.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт атрымаў каралеўскую грамату ў 1966 годзе. Раней установа было вядома як тэхналагічны каледж і размяшчалася ў парку Батэрсі ў Лондане. Аднак яго карані ўзыходзяць да політэхнічнага інстытута, заснаванага ў 1891 годзе. Ён лічыцца адным з вядучых даследчых універсітэтаў Вялікабрытаніі.

Галоўны кампус універсітэта знаходзіцца на Стаг-Хіл, недалёка ад цэнтра Гілфарда і побач з Гільфардскім саборам. Універсітэт з'яўляецца буйным цэнтрам даследаванняў спадарожнікавай і мабільнай сувязі, у партнёрстве з Каралеўскім каледжам Лондана і Дрэздэнскім тэхнічным універсітэтам для распрацоўкі тэхналогіі 5G ва ўсім свеце. Універсітэт валодае навукова-даследчым паркам. Ён быў узнагароджаны трыма юбілейнымі каралеўскімі прэміямі за свае даследаванні. У 2016 годзе ён быў названы ўніверсітэтам года па версіі выдання The Sunday Times.

Канцлерам універсітэта з'яўляецца прынц Эдвард, герцаг Кенцкі. Цяперашнія і былыя супрацоўнікі ўключаюць дзесяць членаў Каралеўскага таварыства, дваццаць аднаго члена Каралеўскай інжынернай акадэміі, аднаго члена Брытанскай акадэміі і шэсць членаў Акадэміі грамадскіх навук.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]