Сусветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сусветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці

Organisation Mondiale de la Propriété Intelectuelle
World Intellectual Property Organization
World Intellectual Property Organization (WIPO) members world map.png
     Дзяржавы-члены САІУ
Членства: 185 дзяржаў-членаў
Міжнароднае бюро (Сакратарыят): Сцяг Швейцарыі Жэнева
Тып арганізацыі: Міжнародная арганізацыя
Афіцыйныя мовы: англійская, арабская, іспанская, кітайская, руская, французская[1]
Заснаванне
Канвенцыя САІУ 14 ліпеня 1967[2]
www.wipo.int

Сусветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці (САІУ, фр.: Organisation Mondiale de la Propriété Intelectuelle, OMPI; англ.: World Intellectual Property Organization, WIPO) — міжнародная арганізацыя, якая займаецца адміністраваннем шэрагу ключавых міжнародных канвенцый у галіне інтэлектуальнай уласнасці, у першую чаргу Бернскай Канвенцыі аб ахове літаратурных і мастацкіх твораў і Парыжскай Канвенцыі аб ахове прамысловай уласнасці. З 1974 года таксама выконвае функцыі спецыялізаванай ўстановы Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па пытаннях творчасці і інтэлектуальнай уласнасці.

Прадстаўнічасць[правіць | правіць зыходнік]

У цяперашні час членамі САІУ з'яўляюцца 185 дзяржаў або больш за 90 % краін свету, на пасяджэннях арганізацыі статус назіральніка маюць каля 250 НДА і МПА. Сакратарыят САІУ або Міжнароднае бюро размешчаны ў Жэневе і мае штатных супрацоўнікаў, якія прадстаўляюць больш за 90 краін. Генеральным дырэктарам арганізацыі з 1 кастрычніка 2008 г. з'яўляецца Фрэнсіс Гары.

Зноскі

  1. Мовы функцыянавання Афіцыйнага сайта САІУ (англ.) . Архівавана з першакрыніцы 29 лютага 2012. па стане на 2 чэрвеня 2009 г. (Праверана 5 чэрвеня 2009)
  2. Канвенцыя, якая засноўвае ВОИС (руск.) . Архівавана з першакрыніцы 29 лютага 2012. (Праверана 21 чэрвеня 2009)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).