Сусветная вайна

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Карта свету з удзельнікамі Першай сусветнай вайны.
Антанта намалявана зялёным колерам, Цэнтральныя дзяржавы аранжавым, нейтральныя краіны — шэрым.
Карта свету з удзельнікамі Другой сусветнай вайны.
Саюзнікі намаляваны зялёным колерам (краіны, пазначаныя светла-зялёным, увайшлі ў вайну пасля нападу на Пёрл-Харбар), Вось блакітным, нейтральныя краіны — шэрым

Сусветная вайна — тэрмін, звычайна выкарыстоўваемы для абазначэння двух канфліктаў, беспрэцэндэнтных па маштабе падзей і колькасці ахвяр, якія адбыліся на працягу XX стагоддзя (Першая сусветная вайна 28 ліпеня 1914—11 лістапада 1918 і Другая сусветная вайна 1 верасня 1939—2 верасня 1945). Гэтыя войны закранулі большасць дзяржаў свету, у тым ліку ўсе буйныя дзяржавы і ахоплівалі некалькі кантынентаў.

Часам да сусветных войн адносяць некаторыя маштабныя канфлікты XVII—XIX стагоддзяў (Трыццацігадовую вайну, Вайну за іспанскую спадчыну, Сямігадовую вайну,— «першую сусветную», па Чэрчылю, — затым Напалеонаўскія войны): усё гэта еўрапейскія па паходжанні канфлікты, якія суправаджаліся баявымі дзеяннямі на тэрыторыі Еўропы, а таксама ў азіяцкіх і/ці амерыканскіх калоніях адпаведных дзяржаў.

Халодная вайна паміж кааліцыямі, якія ўзначальваюцца ЗША і СССР, працякала пад знакам небяспекі «гарачай» Трэцяй сусветнай вайны паміж гэтымі дзяржавамі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]