Сусветная выстаўка (1873)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Выставачная Ратонда

У 1873 годзе сусветная выстаўка (ням.: Weltausstellung 1873) упершыню праводзілася па-за межамі Англіі і Францыі — у сталіцы Аўстра-Венгрыі, Вене. З пункту гледжання габсбургскай манархіі, выстаўка павінна была надаць новы імпульс мадэрнізацыі краіны і аднавіць яе ўпэўненасць у сабе пасля пасля параз у войнах з Прусіяй і Італіяй.

Арганізатарамі Венскай выстаўкі выступілі буйныя банкіры і індустрыялісты, у тым ліку Ротшыльды і Крупы. Акцэнт быў зроблены не столькі на асветніцтва публікі (як афіцыйна дэкларавалася), колькі на складанне прыбытковых пагадненняў. Экспазіцыя прыцягнула ў Вену натоўпу прадпрымальнікаў з усяго свету, што выклікала «коштавую рэвалюцыю» ў венскіх кафэ, рэстаранах і гасцініцах.

Жывапісец Антоніа Рота атрымаў міжнародную прэмію ў галіне жывапісу.

Для размяшчэння экспазіцыі быў выдзелены парк Пратэр, на якім высіўся цэнтральны павільён — Ратонда, які праіснаваў да 1937 года, нягледзячы на пастаянныя працёкі даху. На працягу выстаўкі яе ўдзельнікам было ўручана 25572 медаля. Паралельна з выстаўкай праводзіўся кангрэс па патэнтаваму праву. Акрамя таго, у аўстрыйскую сталіцу з’ехаліся дыпламаты, якім было даручана аформіць саюз трох імператараў.

Адметнай рысай выстаўкі была ўвага да нацыянальных культур краін-удзельніц. На лугу была абсталявана «міжнародная вёска» з сялянскім жыллём розных народаў. У гэтай выстаўцы ўпершыню бралі ўдзел экзатычныя для еўрапейцаў краіны Афрыкі, а таксама Японія. Велізарны ажыятаж сярод рэпарцёраў выклікала з’яўленне ў Вене персідскага Насрэдзін-шаха, якога размясцілі ў Лаксенбургскім палацы.