Сусветная снукерная серыя 2008/2009
Выгляд
Сусветная снукерная серыя упершыню праходзіла ў сезоне 2008/2009. Яна складалася з прафесійна-аматарскіх турніраў, якія праходзілі ў Еўропе. У іх прафесійныя снукерысты гулялі супраць мясцовых атараў. У серыю ўваходзілі чатыры турніры і Гранд-фінал, пераможца якога атрымаў 50 тысяч еўра. Пераможцы кожнага турнііру атрымлівалі па 5 ачкоў, фіналісты — па 3, а паўфіналісты — па 1. Гэтыя ачкі былі патрэбныя для пасеву ігракоў у Гранд-фінале, у вырашальным матчы якога Шон Мёрфі перамог Джона Хігінса з лікам 6:2.