Сусветны Амерыканскі Патрыярхат

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Сусветны Амерыканскі Патрыярхат, некананічная рэлігійная групоўка ў ЗША, створаная ў 1965—1972 гадах беларускім эмігрантам Уладзіславам Рыжым-Рыжскім.

На пачатак 1960-х гадоў у ЗША налічвалася каля 100 адносна вядомых самаабвешчаных «праваслаўных юрысдыкцый». У 1965 годзе чарговую такую царкву стварыў амерыканец з украінскімі каранямі Вальтар Мірон Прафета, якога за год да гэтага рукапалажыў у святары[1] Фядот ДэВітаў (Вітоўскі), кіраўнік арганізацыі «Святая Амерыканская праваслаўная царква» (групоўка, якая адкалолася ў 1936 годзе ад Вікарыяцтва Заходняга абрада ў Антыахійскай Праваслаўнай Архіескапіі ў Амерыцы.

Прафета, аддзяліўшыся ад юрысдыкцыі Вітоўскага, спачатку па прыкладу Афешы, назваў сваю арганізацыю «Амерыканская праваслаўная каталіцкая царква», але неўзабаве слова «каталіцкая» было апушчана), а яшчэ праз тры гады быў абвешчаны Патрыярхам царквы з імем Володимир. У 1965 годзе он узвёў у святарскі сан амерыканца беларускага паходжання Юрыя Рыжага-Рыжскага, які ўжо ў 1967 годзе становіцца архіепіскапам. Уладзіслаў Рыжы, фармальна не выходзячы са складу юрысдыкцыі Прафеты, пачынае ўзводзіць у епіскапскі і патрыярскі сан усіх жадаючых, абапіраючыся ў першую чаргу на этнічныя групы ў ЗША і замежжы, імкнучыся стварыць міжнародную арганізацыю. У сан патрыярхаў ён вазводзіў звычайны «незалежных епіскапаў», якія амаль не мелі ці зусім не мелі прыхажанаў. Пры гэтым Рыжы не патрабаваў падпарадкавання сабе. У 1972 годзе Прафета неўзабаве адлучыў Рыжага ад царквы, але да гэтага часу ён стварыў ужо 17 новых патрыярхатаў.

Рыжы назваў сваю юрысдыкцыю «Сусветны Амерыканскі Патрыярхат». У 1970-я гады ў складзе САПа ён стварыў Беларускую Праваслаўную Нацыянальную Царкву і Праваслаўную Каталіцкую Аўтакефальную Царкву ЗША. Пасля смерці Уладзіслава Рыжага ў 1978 годзе кіраўніком САПа становіцца Адам Білецкі, а праз некаторы час — брат Уладзіслава Рыжага Юрый. Прыкладна ў 1994 годзе ў патрыярхаце Рыжага былі ўзведзены ў сан епіскапа Пётр Гушча і ў сан святара Леанід Акаловіч. Яны аб'явілі аб стварэнні Беларускай Народнай Аўтакефальнай Праваслаўнай царквы ў Беларусі. Іншыя беларускія аўтакефалісцкія групы яе не прызнаюць.

Пётр Гушча ў савецкі час быў прыцягнуты да крымінальнай адказнасці за крадзяжы, разбойныя напады, і г. д. Быў арыштаваны за згвалтаванні, але прызнаны псіхічны хворым і прымусова лячыўся ў псіхіятрычным шпіталі. У 1998 годзе Гушча быў прыцягнуты да крымінальнай адказнасці за распусныя дзеянні ў дачыненні непаўнагадовых дзяўчынак 8 і 10 гадоў і з гэтага часу хаваецца на Украіне.

Асноўнай дзейнасцю другога актывіста БНАПЦ Леаніда Акаловіча з'яўляецца ўдзел у палітычных мерапрыемстваў беларускай апазіцыы: удзел у Чанробыльскіх шляхах, Днях волі і іншых мітынгах, «асвячэнне» крыжа ў вёсцы Дражна і інш.

У САПе прызнаецца жанаты епіскапат: і Пётр Гушча, і Юрый Рыжы жанаты. У патрыярхаце дапускаецца выкарыстанне як усходняга, так і заходняга абрадаў. Цэнтр царквы ў Нью-Йорку, але сталай рэлігійнай дзейнасці не вядзецца.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Статус манахаў, прэсвітараў, архіерэеў і інш. за прадстаўнікамі некананічных груповак памеснымі праваслаўнымі цэрквамі не прызнаецца