Сусветны банк

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сусветны банк

англ.: World Bank
фр.: Banque mondiale
ісп.: Banco Mundial

ням.: Weltbank
Членства: 184 дзяржаў-членаў
Штаб-кватэра:

Вашынгтон, ЗША
Дадатковыя офісы:
больш 100 прадстаўніцтваў
у розных краінах,
tel: (495)745-70-00
fax: (495) 745-70-02

e-mail: moscow@worldbank.org-->
Тып арганізацыі: Міжнародная арганізацыя
Афіцыйная мова: англійская
Кіраўнікі
Прэзідэнт Злучаныя Штаты Амерыкі Роберт Б. Зелік
Заснаванне
27 снежня 1945
Кантактная інфармацыя
Официальный сайт Всемирного банка

Сусветны банк — афіцыйная назва: Міжнародны банк рэканструкцыі і развіцця (англ.: The International Bank for Reconstruction and Development, IBRD).

Пачаў сваю дзейнасць 25 чэрвеня 1946 года ў выніку рашэння на канферэнцыі ў Брэтон Вудз у ліпені 1944 года (тады і быў заснаваны). Галоўнай мэтай яго стварэння была адбудова знішчанай у Другой Сусветнай вайне Еўропы і Японіі. Таксама мэтай была дапамога ў развіцці краін Азіі, Лацінскай Амерыкі і Афрыкі. Цяпер ён працуе з 124 краінамі.

Хоць тэрмін «Сусветны банк» адносіцца да дзьвюх з пяці спецыялізаваных агенстваў, якія працуюць разам у Групе Сусветнага банку: Міжнароднага банку рэканструкцыі і развіцця і Міжнароднай асацыяцыі развіцця (англ.: The International Development Association), але паўсюль ужываецца гэты тэрмін толькі для вызначэння банку. Астатнія тры агенствы дзейнічаюць у рамках Групы Сусветнага банку: Міжнародная фінансавая карпарацыя, Міжнародны цэнтр вырашэння інвестыцыйных спрэчак і Агенства многабаковых інвестыцыйных гарантый.

Сусветны банк не з'яўляецца банкам у звыклым значэнні. Ён ажыццяўляе доўгатэрміновыя пазыкі са зніжанымі працэнтамі для найбольш бедных краін-удзельніц і прадпрыемстваў (пасля атрымання ўрадавых гарантый), датацыі, тэхнічную дапамогу для праграм прызначаных для валькі з узбраеннем і фінансуе развіццё такіх галін жыцця як ахова здароўя, адукацыя, ахова асяроддзя і развіццё інфраструктуры. Але за гэта ён патрабуе пэўных палітычных зрухаў, такіх як барацьба з карупцыяй, развіццё дэмакратыі, і найважнейшае — развіццё прыватнага сектара эканомікі.

Грошы на выдзяленне крэдытаў слабаразвітым краінам паходзяць ад унёскаў краін-удзельніц, аплаты краінамі ранейшых крэдытаў і дзякуючы эмісіі аблігацыяў на сусветных грашовых біржах.

Супрацоўніцтва з Беларуссю[правіць | правіць зыходнік]

У 1992 г. Рэспубліка Беларусь стала членам Групы Сусветнага банка[1] За перыяд супрацоўніцтва Сусветны банк інвеставаў у значныя для Беларусі праекты больш за $ 1,7 млрд.[2]

30 верасня 2008 г. з мэтай павышэння эфектыўнасці, якасці і ўстойлівасці паслуг па водазабеспячэнні і водаадвядзенні для 1,7 мільёнаў спажыўцоў, якія пражываюць у 20 раёнах краіны, рэалізуецца праект «Развіццё сістэм водазабеспячэння і водаадвядзення», які дапаўняе Дзяржаўную праграму па водазабеспячэнні і водаадвядзенні «Чыстая вада»[1].

З 2009 г. пачалася рэалізацыя праекта «Павышэнне энергаэфектыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь», якая прадугледжвала пераўтварэнне ацяпляльных кацельняў, размешчаных у шэрагу гарадоў Беларусі, у ЦЭЦ, у выніку чаго, штогод будзе эканоміцца каля 90 мільёнаў метраў3 прыроднага газу, што прывядзе да скарачэння выкідаў СО2 на 165000 тон у год. 3 снежня 2009 г. у Мінску было падпісана Пагадненне аб пазыцы на мэты развіцця (ПМР) у памеры 200 млн. долараў ЗША[1].

5 ліпеня 2010 г. было падпісана Пагадненне аб пазыцы Сусветнага банка ў памеры 42,51 млн. долараў ЗША і Пагадненне аб гранце Глабальнага экалагічнага фонда (ГЭФ) у суме 5,5 млн. долараў ЗША на мэт праекта «Абыходжанне з цвёрдымі бытавымі адходамі ў Рэспубліцы Беларусь», які прадугледжваў будаўніцтва ў г. Гродна вытворчасці для сартавання смецця і перадачы другасных рэсурсаў на далейшую перапрацоўку[1]. 28 верасня 2010 г. Савет выканаўчых дырэктараў Сусветнага банка ўхваліў дадатковую пазыку для Беларусі ў памеры 30 млн. долараў ЗША на фінансаванне праекта «Рэабілітацыя раёнаў, пацярпелых у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС»[1]. 19 лістапада 2010 г. міністр транспарту і камунікацый Іван Шчэрба і кіраўнік прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі Іван Велеў падпісалі пагадненне аб выдзяленні Рэспубліцы Беларусь пазыкі Сусветнага банка ў памеры 150 млн. даляраў ЗША на праект «Удасканаленне і мадэрнізацыя аўтамабільнай дарогі» (М-5/Е 271 Мінск — Гомель). Рашэнне аб выдзяленні пазыкі было прынята саветам выканаўчых дырэктараў Сусветнага банка 11 лістапада 2010 г.[3]

У перыяд з 15 па 17 верасня 2014 г. адбыўся візіт у Беларусь віцэ-прэзідэнта рэгіёну Еўропы і Цэнтральнай Азіі Сусветнага банка Лоры Так[1].

29 ліпеня 2016 г. кіраўнік прадстаўніцтва Сусветнага банка у Беларусі Ян Чул Кім паведаміў, што Сусветны банк выдзяляе 250 млн. долараў ЗША на рэканструкцыю аўтадарогі М6 Мінск — Гродна[4].

Беларусь і Сусветны банк працуюць над праектам «Павышэнне эфектыўнасці і якасці камунальных паслуг», які прадугледжвае падтрымку развіцця і мадэрнізацыі сектараў водазабеспячэння і водаадвядзення, а таксама абыходжання з цвёрдымі камунальнымі адходамі.

Зноскі

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]