Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя
Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя (англ. World Environment Day) — штогадовае міжнароднае мерапрыемства, якое адзначаецца 5 чэрвеня пад эгідай Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Яго мэта — павышэнне экалагічнай свядомасці і заахвочванне глабальных і лакальных дзеянняў па абароне навакольнага асяроддзя[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя быў заснаваны ў 1972 годзе на Стакгольмскай канферэнцыі ААН па праблемах навакольнага асяроддзя (резалюцыя № A/RES/2994 (XXVII). Першае святкаванне адбылося 5 чэрвеня 1973 года пад дэвізам «Only One Earth» («Толькі адна Зямля»)[2]. З таго часу мерапрыемства стала ключавой платформай ААН для павышэння экалагічнай свядомасці і мабілізацыі дзеянняў у больш чым 150 краінах свету
Тэматыка і арганізатары
[правіць | правіць зыходнік]Кожны год Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя прысвечаны пэўнай тэме, якая адлюстроўвае актуальныя экалагічныя праблемы. Арганізатарам мерапрыемства выступае Праграма ААН па навакольным асяроддзі (UNEP), якая выбірае краіну-гаспадара, горад для святкавання і задае тэму года.
| Год | Тэма года | Горад |
|---|---|---|
| 1972 | Стакгольмская канферэнцыя па праблемах навакольнага асяроддзя | Стакгольм, Швецыя |
| 1973 | Жэнева, Швейцарыя | |
| 1974 | Толькі адна Зямля (падчас Expo'74) | Спакан, ЗША |
| 1975 | Населеныя пункты | Чандыгарх, Індыя |
| 1976 | Вада — ключавы рэсурс жыцця | Анатрыа, Канада |
| 1977 | Азонавы слой — экалагічная праблема; страта зямель і дэградацыя глеб | Дэлі, Індыя |
| 1978 | Развіццё без разбурэння | Сілхет, Бангладэш |
| 1979 | Адзіная будучыня для нашых дзяцей — развіццё без разбурэння | Сілхет, Бангладэш |
| 1980 | Новы выклік новага дзесяцігоддзя: развіццё без разбурэння | Сілхет, Бангладэш |
| 1981 | Падземныя воды; таксічныя хімікаты ў харчовым ланцугу чалавека | Сілхет, Бангладэш |
| 1982 | Дзесяць гадоў пасля Стакгольма (абнаўленне экалагічнай свядомасці) | Дака, Бангладэш |
| 1983 | Кіраванне і ўтылізацыя небяспечных адходаў: кіслотныя дажджы і энергетыка | Сілхет, Бангладэш |
| 1984 | Апустыньванне | Радшахі, Бангладэш |
| 1985 | Моладзь: насельніцтва і навакольнае асяроддзе | Ісламабад, Пакістан |
| 1986 | Дрэва міру | Антарыа, Канада |
| 1987 | Асяроддзе і жытло: нешта большае, чым дах | Найробі, Кенія |
| 1988 | Калі людзі ставяць навакольнае асяроддзе на першае месца, развіццё працягваецца | Бангкок, Таіланд |
| 1989 | Глабальнае пацяпленне — глабальная трывога | Брусэль, Бельгія |
| 1990 | Дзеці і навакольнае асяроддзе | Мехіка, Мексіка |
| 1991 | Кліматычныя змены: патрэба ў глабальным партнёрстве | Стакгольм, Швецыя |
| 1992 | Толькі адна Зямля — беражы і дзяліся | Рыа-дэ-Жанэйра, Бразілія |
| 1993 | Беднасць і навакольнае асяроддзе — разарваць замкнутае кола | Пекін, Кітай |
| 1994 | Адна Зямля — адна сям’я | Лондан, Велікабрытанія |
| 1995 | Мы, народы: аб’яднаныя дзеля глабальнага асяроддзя | Прэторыя, ПАР |
| 1996 | Наша Зямля, наша жыццёвае асяроддзе, наш дом | Стамбул, Турцыя |
| 1997 | Для жыцця на Зямлі | Сеул, Паудневая Карэя |
| 1998 | Для жыцця на Зямлі — уратуйма нашыя моры | Масква, Расія |
| 1999 | Наша Зямля — наша будучыня — проста ўратуй яе! | Токіа, Японія |
| 2000 | Экалагічнае тысячагоддзе — час дзейнічаць | Адэлаіда, Аўстралія |
| 2001 | Злучыся з сусветнай сеткай жыцця | Турын (Італія) і Гавана (Куба) |
| 2002 | Дай Зямлі шанец | Шэньчжэнь, Кітай |
| 2003 | Вада — два мільярды людзей паміраюць без яе! | Бейрут, Ліван |
| 2004 | У вышуку! Моры і акіяны — жывыя ці мёртвыя? | Барселона, Іспанія |
| 2005 | Зялёныя гарады — расліны дзеля планеты! | Сан Францыска, ЗША |
| 2006 | Пустыні і апустыньванне — не пакідайце сухія землі! | Алжыр, Алжыр |
| 2007 | Раставанне лёду — гарачая тэма? | Лондан, Велікабрытанія |
| 2008 | Адмоўся ад звычак — да эканомікі з нізкім узроўнем выкідаў | Уелінгтан, Новая Зеландыя |
| 2009 | Твая планета патрэбна табе — аб’яднайся дзеля барацьбы са зменамі клімату | Мехіка, Мексіка |
| 2010 | Шмат відаў. Адна планета. Адна будучыня | Рангпур, Бангладэш |
| 2011 | Лясы: прырода служыць табе | Дэлі, Індыя |
| 2012 | Зялёная эканоміка: а ты ў ёй? | Бразіліа, Бразілія |
| 2013 | Думай. Еш. Захоўвай. Змяншай свой экалагічны след у харчаванні | Улан Батар, Манголія |
| 2014 | Павышай свой голас, а не ўзровень мора | Брыджтаўн, Барбадас |
| 2015 | Сем мільярдаў мар: адна планета. Спажывай з розумам | Рым, Італія |
| 2016 | Нулявая цярпімасць да нелегальнага гандлю дзікай прыродай | Луанда, Ангола |
| 2017 | Злучаем людзей з прыродай — у горадзе і на зямлі, ад полюса да экватара | Атава, Канада |
| 2018 | Перамагаем пластыкавае забруджванне | Нью Дэлі, Індыя |
| 2019 | Перамагаем забруджванне паветра | Кітай |
| 2020 | Час прыроды | Калумбія |
| 2021 | Аднаўленне экасістэм | Пакістан |
| 2022 | Толькі адна Зямля | Швецыя |
| 2023 | Рашэнні праблемы пластыка | Кот-д’Івуар |
| 2024 | Аднаўленне зямлі, барацьба з апустыньваннем і засухамі | Эр-Рыяд, Саўдаўская Аравія |
| 2025 | Спыняем пластыкавае забруджванне | Паўдневая Карэя |
Удзел і значэнне
[правіць | правіць зыходнік]Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя аб’ядноўвае ўрады, бізнес, грамадскія арганізацыі і грамадзян па ўсім свеце. У гэты дзень праводзяцца экалагічныя акцыі, адукацыйныя кампаніі, высадка дрэў, прыборка тэрыторый і іншыя ініцыятывы, накіраваныя на паляпшэнне стану навакольнага асяроддзя. Мерапрыемства служыць платформай для абмеркавання экалагічных праблем і распрацоўкі рашэнняў на міжнародным, нацыянальным і лакальным узроўнях.
Актуальнасць для Беларусі
[правіць | правіць зыходнік]У Беларусі Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя адзначаецца рознымі экалагічнымі арганізацыямі, навучальнымі ўстановамі і грамадскімі ініцыятывамі. У гэты дзень праводзяцца адукацыйныя мерапрыемствы, экалагічныя акцыі і інфармацыйныя кампаніі, накіраваныя на павышэнне экалагічнай свядомасці насельніцтва і заахвочванне да ўстойлівага ладу жыцця.
З 2025 года ў гэты дзень уручаецца Зялёная прэмія
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Global actions on World Environment Day underscore urgent need to protect the planet (англ.). www.unep.org (5 чэрвеня 2022). Праверана 7 чэрвеня 2025.
- ↑ Telephone Conference for World Environment Day (англ.).