Сусветны дзень мадэрну

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Сусветны дзень мадэрна)
Сусветны дзень мадэрну
Сусветны дзень мадэрну
Дом Кастравіцкай у Мінску
Значэнне Прапаганда сусветнай спадчыны ў стылі мадэрн
Дата 10 чэрвеня
Звязана з мадэрн

Сусветны дзень мадэрну (англ.: World Art Nouveau Day) - штогадовае свята 10 чэрвеня[1]. Створана для прапаганды мастацтва высокага стылю мадэрн у архітэктуры, жывапісе, музыцы і г.д., а таксама захавання яго спадчыны. К гэтай даце ладзяцца выставы, фотаконкурсы, экскурсіі[2], чытанні.

Гісторыя свята[правіць | правіць зыходнік]

Ідэя першага Міжнароднага дня мадэрну ў 2013 годзе прыйшла з Венгрыі, дзе ён прайшоў у Музеі прыкладнога мастацтва па ініцыятыве часопіса Szecessziós Magazin. З тых часоў штогадовы Дзень мадэрну праходзіць пры падтрымцы Еўрапейскага руху Réseau Art Nouveau Network (Брусэль) і Art Nouveau European Route (Барселона). Датай яго правядзення абрана 10 чэрвеня, бо ў гэты дзень памерлі два выдатныя прадстаўнікі гэтага стылю: Антоніа Гаўдзі і Эдэн Лехнер.

Асаблівасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Ужо Першы Міжнародны дзень мадэрну ў 2013 годзе быў міжнародным у поўным сэнсе слова і ўключаў у сябе падзеі ў Венгрыі, Партугаліі, Фінляндыі, Польшчы, Харватыі, Вялікабрытаніі, Швецыі, Іспаніі, Бельгіі, Германіі, Нідэрландах[3].
  • У 2018 годзе дзень быў прысвечаны любімым архітэктарам.
  • У 2019 годзе дзень быў прысвечаны лесвіцам, у падтрымку дня выступіў Альянс еўрапейскай спадчыны[4][5].

Зноскі

  1. June 10th - World Art Nouveau Day (англ.)(недаступная спасылка). www.aubg.edu. Архівавана з першакрыніцы 13 чэрвеня 2021. Праверана 8 ліпеня 2019.
  2. Тамбовские краеведы приглашают на велоэкскурсию по шедеврам модерна (руск.)(недаступная спасылка). Сайт города Тамбов. go68.ru (7 июня 2018). Архівавана з першакрыніцы 5 ліпеня 2019. Праверана 8 ліпеня 2019.
  3. 1st Art Nouveau World Day | Partage-Plus. www.partage-plus.eu. Праверана 8 ліпеня 2019.
  4. World Art Nouveau Day 2019 (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 ліпеня 2019. Праверана 8 ліпеня 2019.
  5. World Art Nouveau Day in Budapest (англ.). Funzine (29 мая 2019). Праверана 8 ліпеня 2019.