Перайсці да зместу

Сусветны фонд дзікай прыроды

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сусветны фонд дзікай прыроды
Тып foundation[d][1]
Дата заснавання 29 красавіка 1961[2]
Заснавальнікі Бернард цур Ліпэ-Бістэрфельд[d], Джуліян Хакслі, Peter Scott[d], Edward Max Nicholson[d], Філіп, герцаг Эдынбургскі, Luc Hoffmann[d] і Guy Mountfort[d]
Размяшчэнне
Старшыня Adil Najam[d][5]
Прыбытак
  • 457 млн $ (2025)[6]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 12 000 чал. (2023)[7]
Даччыныя арганізацыі WWF - UK[d], WWF Italia[d], WWF[d], WWF Tanzania[d], WWF[d], WWF - US[d], WWF - Indonesia[d], WWF Cameroon[d], WWF - Japan[d], WWF France[d], WWF Turkey[d], FVS[d], ADENA - WWF[d], WWF - Denmark[d], WWF - Austria[d], WWF - Netherlands[d], WWF 中国[d], WWF မြန်မာ[d], WWF ประเทศไทย[d], WWF Հայաստան[d], WWF Україна[d], WWF Монгол[d], WWF България[d], WWF Zimbabwe[d], WWF Vietnam[d], WWF United Arab Emirates[d], WWF Uganda[d], WWF Slovensko[d], WWF Adria[d], WWF România[d], WWF République Démocratique du Congo[d], WWF Philippines[d], WWF Perú[d], WWF Nepal[d], WWF Namibia[d], WWF Moçambique[d], WWF México[d], WWF Malaysia[d], WWF Latvija[d], WWF Laos[d], WWF Korea[d], WWF in Papua New Guinea[d], WWF Honduras[d], WWF Guatemala[d], WWF Gabon[d], WWF Ecuador[d], WWF Chile[d], WWF Bhutan[d], WWF Belice[d], WWF Azerbaijan[d], Associação Natureza Portugal[d], WWF - WWF Sweden[d], WWF[d], WWF - Belgium[d], WWF Bolivia[d], WWF Cambodia[d], WWF-Canada[d], WWF Colombia[d], WWF Suriname[d], WWF-India[d], WWF Kenya[d], WWF Madagascar[d], WWF Magyarország[d], WWF[d], WWF Pakistan[d], WWF Paraguay[d], WWF[d], WWF Singapore[d], WWF-SA[d], WWF - Finland[d], WWF Zambia[d], WWF - Greece[d], WWF - Hong Kong[d] і WWF - Brazil[d]
Слоган Building a future in which humans live in harmony with nature.[8]
Вэб-сайт wwf.org (англ.)

Сусветны фонд дзікай прыроды (World Wildlife Fund, WWF) — міжнародная грамадская арганізацыя, якая працуе ў сферах, якія тычацца захавання, даследавання і аднаўлення навакольнага асяроддзя. Гэта найбуйнейшая ў свеце незалежная прыродаахоўная арганізацыя з больш чым 5 мільёнамі прыхільнікаў ва ўсім свеце[9], якая працуе ў больш чым 100[9] краінах, якая падтрымлівае каля 1 300 [10] прыродаахоўных праектаў ва ўсім свеце.

Місія Сусветнага фонду дзікай прыроды заключаецца ў прадухіленні нарастаючай дэградацыі натуральнага асяроддзя планеты і дасягненні гармоніі чалавека і прыроды. Галоўная мэта — захаванне біялагічнай разнастайнасці Зямлі.[9]

Сімвал Сусветнага фонду дзікай прыроды — вялікая панда.

У 1929 годзе чуткі аб тым, што ў лясах Кітая жыве дзіўны чорна-белы мядзведзь, атрымалі рэальнае пацвярджэнне. У Вашынгтоне на ўсеагульны агляд было выстаўлена пудзіла панды. Рушыўшыя за гэтым спробы прывезці ў Амерыку жывую панду, кожны раз канчаліся смерцю жывёлы. І толькі пасля вайны, кітайцы, якія ўмелі ў адрозненне ад амерыканцаў і еўрапейцаў абыходзіцца з пандамі, сталі вазіць іх па найбуйнейшым заапарках свету. Падчас знаходжання панды Чы-Чы ў лонданскім заапарку, яе ўбачыў адзін з заснавальнікаў Сусветнага фонду дзікай прыроды — навуковец і мастак-анімаліст сэр Пітэр Скот. Ён зрабіў стылізаваны партрэт панды і вырашыў, што малюнак гэтай лагоднай жывёлы, якая мела патрэбу ў абароне, стане выдатным сімвалам новага фонду.

Панда — адна з рэдкіх жывёл, занесеных у Міжнародную Чырвоную кнігу.

Даклады фонду

[правіць | правіць зыходнік]

Даклад WWF «Жывая планета» выходзіць раз у два гады. Яго называюць адной з самых цытуемых і аўтарытэтных у свеце крыніц інфармацыі аб экалагічным становішчы на планеце. Распрацоўкай даклада займаюцца навукоўцы з Лонданскага заалагічнага таварыства і Сусветнай сеткі экалагічнага следу. Даклад вызначае здароўе планеты па некалькіх паказчыках: стан папуляцый жывёл, выкарыстанне прыродных рэсурсаў чалавецтвам, выкарыстанне аднаўляемых крыніц энергіі і рэсурсаў, колькасць прэснай вады, што спажываецца пры вытворчасці і г. д.[11]

Дакладу WWF, аднак, давяраюць не ўсё. Напрыклад, заходняя прэса адзначае, што ў дакладзе за 2010 год эксперты назіралі толькі за 2,5 тыс. відаў жывых арганізмаў, у той час як на зямлі іх больш за 2 мільёны. Пры гэтым выказваліся асцярогі, што выбарка была не выпадковай, а ўключала ў асноўным тыя віды, якія знаходзяцца на мяжы вымірання[11].

Прэзідэнты з 1962 года па цяперашні час[12]
Гады працыІмя
1962—1976 Бернард цур Ліпэ-Бістэрфельд
1976—1981 Джон Лоўдан
1981—1996 Філіп, герцаг Эдынбургскі
1996—1999 Саед Бабар Алі
2000 Руўд Люберс
2000—2001 Сара Морысан
з 2001 Эмека Аньяоку

Зноскі

  1. ↑ LEI Search Праверана 16 лістапада 2025.
  2. ↑ https://wwf.panda.org/knowledge_hub/history/ Праверана 27 верасня 2019.
  3. ↑ https://wwf.panda.org/wwf_offices/wwf_international/ Праверана 17 лістапада 2020.
  4. ↑ http://wwf.panda.org/knowledge_hub/history/seventies Праверана 17 лістапада 2020.
  5. ↑ https://wwf.panda.org/discover/about_wwf/how_were_run/presidents/ Праверана 6 снежня 2023.
  6. ↑ https://www.worldwildlife.org/about/financials/
  7. ↑ https://www.rts.ch/info/economie/12155919-soixante-ans-dambiguite-entre-le-wwf-et-les-multinationales.html
  8. ↑ WWF - Endangered Species Conservation Праверана 12 снежня 2025.
  9. 1 2 3 WWF in Brief (англ.)
  10. ↑ WWF conservation projects around the world (англ.)
  11. 1 2 Валентин Мальцев Выдержит ли нас планета? Архівавана 30 верасня 2011. (руск.) Памылка ў зносках: памылковы тэг <ref>; імя "chaskor" вызначана некалькі разоў з розным зместам
  12. ↑ WWF Presidents of the Organization over its history (англ.)