Суслікі
| Суслікі | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Су́слікі[1] (Spermophilus або Citellus) — род грызуноў сямейства вавёркавых (Sciuridae). Налічвае 36 (35—38[2]) відаў, пашыраных у Еўразіі і Паўночнай Амерыцы.
Даўжыня цела 14—40 см, хваста 4—25 см. (звычайна менш за палову даўжыні цела). Заднія канечнасці трохі даўжэйшыя за пярэднія. Вушы кароткія, з невялікім пухам. Афарбоўка спіны вельмі разнастайная, ад зялёнай, да пурпуровай. Часта на спіне прысутнічае цёмная рабізна, падоўжныя цёмныя палоскі, светлыя стракаціны або дробныя плямкі. Па баках тулава могуць праходзіць светлыя палосы. Бруха звычайна брудна-жоўтага або бялёсага колеру. Да зімы мех сусліка робіцца мяккім і густым; ў летні час ён радзее, робіцца карацейшым і хмулатым. Маюцца зашчочныя мяшкі. Саскоў ад 4 да 6 пар. Нараджаюць да 17 дзіцянят.
Насяляюць лугі, стэпы, пустыні і іншыя зоны. Жывуць у норах. У зімовы перыяд упадаюць у спячку. Некаторыя віды з’яўляюцца пераносчыкамі інфекцыйных захворванняў (чумы і інш) і шкоднікамі пасеваў.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Самусенка Э. Р. Суслікі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 290. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Суслики / Громов И. М. // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Праект «Вся Биология» Архівавана 11 чэрвеня 2015. (руск.)
- Животный мир России Архівавана 16 лютага 2015. (руск.)