Сутыкненне Мі-4 пад Ружанамі
Сутыкненне Мі-4 пад Ружанамі | |
---|---|
![]() Мі-4 у Пражскім авіяцыйным музеі | |
Агульныя звесткі | |
Дата | 29 жніўня 1974 года |
Характар | сутыкненне |
Месца | каля Ружанскага палігона |
Загінулыя | 6 |
Паветранае судна | |
Мадэль | Мі-4 |
Авіякампанія | 225-ы асобны верталётны полк |
Пункт вылету | Пружанскі аэрадром |
Пункт прызначэння | Пружанскі аэрадром |
Экіпаж | 6 |
Выжылых | 0 |
Сутыкне́нне Мі-4 пад Ружа́намі — авіяцыйная катастрофа, якая адбылася 29 жніўня 1974 года ў раёне п.г.т Ружаны Пружанскага раёна.
Ход падзеі
[правіць | правіць зыходнік]29 жніўня 1974 года другая эскадрылля 225-га асобнага верталётнага палка адпрацоўвала на Ружанскім палігоне групавыя дзеянні з мэтай падрыхтоўкі да будучых вучэнняў.
Паводле афіцыйнай версіі, падчас палёту ў страі камандзір аднаго з верталётаў Мі-4 АВ лейтэнант Мікалай Трушын выканаў памылковы манеўр (памылка ў дагоне і прыстройванні да пярэдняй пары верталётаў), што выклікала сутыкненне верталётаў на вышыні 50 м. Паводле іншых звестак, вядучы другой пары верталётаў не паспеў адрэагаваць на рэзкі манеўр пярэдняй пары і сутыкнуўся з пярэднім верталётам.
Абодва верталёты ўпалі на зямлю ў раёне мэт для бомбакідання, усе члены экіпажаў (6 чалавек) загінулі. Камандзірам другога верталёта быў лейтэнант Віктар Есін.