Сутыкненне Мі-4 пад Ружанамі (1974)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сутыкненне Мі-4 пад Ружанамі
2007-08-cesko-318.jpg
Ми-4 у Пражскім авіяцыйным музеі
Агульныя звесткі
Дата 29 жніўня 1974 года
Характар сутыкненне
Паветранае судна
Мадэль Мі-4
Авіякампанія 225-ы асобны верталётны полк
Пункт вылету Пружанскі аэрадром
Пункт прызначэння Пружанскі аэрадром

Сутыкне́нне Мі-4 пад Ружа́наміавіяцыйная катастрофа, якая адбылася 29 жніўня 1974 г. ў раёне п.г.т Ружаны Пружанскага раёна.

Ход падзеі[правіць | правіць зыходнік]

29 жніўня 1974 г. другая эскадрылля 225-га асобнага верталётнага палку адпрацоўвала на Ружанскім палігоне групавыя дзеянні з мэтаю падрыхтоўкі да будучых вучэнняў.

Паводле афіцыйнай версіі, падчас палёту ў страі камандзір аднаго з верталётаў Мі-4 АВ лейтэнант Мікалай Трушын выканаў памылковы манеўр (памылка ў дагоне і прыстройванні да пярэдняй пары верталётаў), што спрычыніла сутыкненне верталётаў на вышыні 50 м. Паводле іншых звестак, вядучы другой пары верталётаў не паспеў адрэагаваць на рэзкі манеўр пярэдняй пары і сутыкнуўся з пярэднім верталётам.

Абодва верталёты ўпалі на зямлю ў раёне мэт для бомбакідання, усе члены экіпажаў (6 чалавек) загінулі. Камандзірам другога верталёта быў лейтэнант Віктар Есін.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]