Перайсці да зместу

Сутыкненне караблёў у Паўночным моры (2025)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

10 сакавіка 2025 года кантэйнеравоз MV Solong сутыкнуўся з нафтавым танкерам MV Stena Immaculate, які стаяў на якары ў Паўночным моры ля ўзбярэжжа Усходняга Ёркшыра (Вялікабрытанія). Адзін чалавек прапаў без вестак, а ў мора выцекла вялікая колькасць авіяпаліва.

Параўнальная дыяграма караблёў[1].

Удзельнікамі здарэння сталі зарэгістраваны ў Партугаліі кантэйнеравоз MV Solong пад сцягам Мадэйры і зарэгістраваны ў ЗША нафтавы танкер MV Stena Immaculate[2].

MV Solong — фідэрнае судна[3] з даўжынёй 140 м[4]. Пабудавана ў 2005 годзе. Належыць Ernst Russ AG[5], публічнай транспартнай фірмы з Гамбурга[4][6][7]. Судна перавозіла алкаголь[8], але першапачаткова паведамлялася, што на борце было 15 кантэйнераў цыяніду натрыю, таксічнага хімічнага рэчыва[9][10][8]. Экіпаж змяшаны філіпінска-расійскі. Капітанам быў грамадзянінам Расіі[11].

У ліпені 2024 года падчас праверкі бяспекі ў Ірландыі было выяўлена дзесяць нявырашаных праблем, у тым ліку нечытэльны аварыйны рулявы компас, неадэкватныя сігналы трывогі і іншае[12]. Падобныя праблемы былі зафіксаваны ў папярэдніх інспекцыях, але паводле правіл яны не лічыцца сур’ёзнымі для караблёў такога ўзросту, а таму інспектары выдалі толькі рэкамендацыю на правядзенне рамонту[13].

Stena Immaculate належыць да караблёў класа IMOIIMAX. Судна прызначана для перавозкі хімічных прадуктаў. Даўжыня карабля складае 183 м[6]. Пабудавана ў 2017 годзе на Guangzhou Shipyard International з нумарам верфі 12130009, належыць Stena AB і кіруецца Crowley Maritime з Фларыды[14]. Карабель знаходзіўся на кароткатэрміновым чартэры[15] з урадам ЗША ў рамках Праграмы бяспекі танкераў і перавозіў 220 000 барэляў[16] авіяцыйнага паліва Jet A-1[7] у 16 абароненых цыстэрнах у порт Кілінгхолм, Лінкальншыр, для ВПС ЗША[14][17]. Усе 23 члены экіпажа былі амерыканскімі грамадзянамі[12].

Схема здарэння[8].

Solong адправіўся з Грэнджмута і накіроўваўся ў Ротэрдам[18], куды павінен быў прыбыць увечары 10 сакавіка[2]. Stena Immaculate адправіўся з Агіі Тэадоры ў Грэцыі і стаў на якар[19][20] за 14 марскіх міль (26 км) на паўночны ўсход ад Сперн-Хед[21][22][23]. Каля яго на стаянку прыпыніліся пяць іншых танкераў і тры балкеры[13].

10 сакавіка ў 01:30 па Грынвічы Solong мінуў маяк Лонгстан ля ўзбярэжжа Нартумберленда, перш чым прыняць курс на 150°[21]. У 09:47 ён урэзаўся ў другі карабель[24][25]. Экіпажы паведамілі пра некалькі выбухаў[14].

Першыя паведамленні сведчаць аб тым, што пасля сутыкнення танкер Stena Immaculate ахапіў «вялізны агністы шар»[3], у той час як авіяцыйнае паліва выцекла ў мора[14]. Другі карабель таксама гарэў[6]. Берагавая ахова атрымала паведамленне аб інцыдэнце ў 09:48[26]. Былі разгорнуты экіпажы RNLI з Брыдлінгтана, Мэйблторпа, Скегнеса і Клітарпса[27], а таксама выратавальны верталёт, катэры і пажарны самалёт[14]. Экіпажы абодвух судоў былі эвакуяваны[28]. Адзін чалавек шпіталізаваны[29]. Адзін марак з Solong, грамадзянін Філіпін[30], прапаў без вестак[9][29]. Ноччу яго пошукі былі спынены[17], і мужчыну абвясцілі загінулым[31].

Увесь марскі рух уздоўж усходняга ўзбярэжжа Вялікабрытаніі быў абмежаваны[32].

Урады Злучаных Штатаў і Партугаліі 11 сакавіка пачалі расследаванне абставін сутыкнення[33].

Брытанская берагавая ахова паведаміла, што разліў авіяпаліва прынёс шкоду навакольнаму асяроддзю, але ацэнка шкоды яшчэ не завершана[4].

  1. Ahmed, Jabed (10 March 2025). North Sea collision - latest: Missing sailor presumed dead and cargo ship likely to sink, minister says. The Independent.
  2. а б SOLONG, Container Ship - Details and current position - IMO 9322554 - VesselFinder. Vesselfinder.com. Праверана 10 March 2025.
  3. а б Birkett. 'Multiple explosions': Crew of US-flag tanker abandon ship after collision with container vessel. TradeWinds (10 сакавіка 2025). Праверана 11 March 2025.
  4. а б в Crew of oil tanker alive after collision with ship off UK. Rte.ie. 10 March 2025. Праверана 10 March 2025.
  5. Fleet List. Ernst Russ AG. Праверана 11 March 2025.
  6. а б в U.S.-flagged tanker, cargo ship in North Sea collision off coast of England, setting both vessels on fire. CBS News (10 сакавіка 2025). Праверана 10 March 2025.
  7. а б Birkett. Tanker and container ship 'on fire' after collision in the North Sea. TradeWinds (10 сакавіка 2025).
  8. а б в Everything we know about North Sea oil tanker and cargo vessel collision (11 сакавіка 2025). Праверана 11 March 2025.
  9. а б Ahmed, Jabed (10 March 2025). North Sea collision - latest: 'Massive fireball' after oil tanker hit by cargo ship 'carrying sodium cyanide'. The Independent. Праверана 10 March 2025.
  10. North Sea tanker and cargo ship have become 'disentangled'. BBC News (11 сакавіка 2025). Праверана 11 March 2025.
  11. Cargo ship captain arrested in North Sea collision with US-flagged tanker is Russian national, owner says. CNN News. Праверана 12 March 2025.
  12. а б Video shows moment container ship crashes into US oil tanker in North Sea. Sky News (12 сакавіка 2025). Праверана 13 March 2025.
  13. а б Why did the ships crash in the North Sea? What tracking data and inspection reports reveal. Sky News (12 сакавіка 2025). Праверана 13 March 2025.
  14. а б в г д North Sea tanker: Jet fuel spills into North Sea after tanker collision, as 37 people brought ashore. BBC News (10 сакавіка 2025). Праверана 10 March 2025.
  15. Hutchins. Fear of 'environmental harm' after North Sea oil tanker collision. Oceanographic (11 сакавіка 2025). Праверана 11 March 2025.
  16. Corfield, Gareth; McArdle, Tom (10 March 2025). Crashed container ship was carrying toxic sodium cyanide - latest. The Telegraph. ISSN 0307-1235. Праверана 10 March 2025.
  17. а б North Sea crash latest: Sailor describes moment 'massive ship' came from 'out of the blue' | Latest. Sky News. Праверана 11 March 2025.
  18. Ships believed to be Stena Immaculate and Solong. BBC News. 10 March 2025. Праверана 10 March 2025.
  19. Maps show path vessels took before collision. Sky News. 10 March 2025. Праверана 10 March 2025.
  20. Ships involved in the collision named. Sky News. 10 March 2025. Праверана 10 March 2025.
  21. а б Statement on the collision between Solong and Stena Immaculate (англ.). GOV.UK. Праверана 13 March 2025.
  22. North Sea collision timeline: How devastating oil tanker crash unfolded. The Independent. 11 March 2025. Праверана 11 March 2025.
  23. Update: 36 crew accounted for after allision off UK (англ.). Seatrade-maritime.com (10 сакавіка 2025). Праверана 13 March 2025.
  24. Video: The moment Solong crashed into the Stena Immaculate (англ.). www.seatrade-maritime.com. SeatradeMaritime. Праверана 13 March 2025.
  25. Noble. UK tanker collision leaves two ships burning, one expected to sink. Reuters (11 сакавіка 2025). Праверана 11 March 2025.
  26. Coastguard statement in full. BBC News. 10 March 2025. Праверана 10 March 2025.
  27. Reports of people abandoning vessels after collision - RNLI. BBC News. 10 March 2025. Праверана 10 March 2025.
  28. Corfield. Oil tanker and cargo ship collision in North Sea - latest. The Telegraph (10 сакавіка 2025).
  29. а б Vinter, Robyn (11 March 2025). 'Out of the blue': search for answers goes on after North Sea tanker collision. The Guardian. Праверана 13 March 2025.
  30. Missing Filipino seafarer in North Sea collision identified. ABS-CBN (15 сакавіка 2025). Праверана 15 March 2025.
  31. North Sea collision: Cargo ship still on fire as owner says no deadly sodium cyanide on board. ITV News (11 сакавіка 2025). Праверана 11 March 2025.
  32. Diver, Tony; Corfield, Gareth; McArdle, Tom; Bolton, Will (10 March 2025). Foul play not ruled out after US oil tanker crash in North Sea. The Telegraph. ISSN 0307-1235. Праверана 11 March 2025.
  33. Keate. North Sea oil tanker fire still raging as US probes causes. E&E News by POLITICO (11 сакавіка 2025). Праверана 11 March 2025.