Сутыкненні ў Бенгазі (2013)
| Сутыкненні ў Бенгазі | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Асноўны канфлікт: Узброеныя сутыкненні ў Лівіі (2011—2014) | |||||
| | |||||
| Дата | 8 чэрвеня — 26 ліпеня 2013 | ||||
| Месца | Бенгазі, Лівія | ||||
| Вынік | аднаўленне парадку | ||||
| Праціўнікі | |||||
|
|
|||||
Сутыкненні ў Бенгазі 2013 года — адзін з эпізодаў унутраналівійскага канфлікту 2011—2014 гадоў. Паводле The Economist, падзеі паклалі канец «праўленню апалчэнцаў» і прывялі да аднаўлення пазіцый дзяржаўных органаў[1].
Ход падзей
[правіць | правіць зыходнік]8 чэрвеня па меншай меры 31 чалавек быў забіты і 100 параненыя ў выніку сутыкненняў паміж дэманстрантамі і апалчэннем «Шчыт Лівіі», якое дзейнічае з дазволу Міністэрства абароны[2][3].
15 чэрвеня сотні ўзброеных людзей у цывільным напалі на некалькі аб’ектаў бяспекі, захапіўшы частку базы пяхотнай брыгады. Прынамсі шэсць лівійскіх вайскоўцаў былі забітыя падчас штурму — чацвёра снайперскім агнём і двое ў выніку нажавых раненняў. Усе загінулыя былі членамі элітнага падраздзялення «Аль-Сайга». Падчас нападаў пацярпелі 11 чалавек, у тым ліку некалькі нападнікаў. Каля дарогі да аэрапорта таксама адбыліся сутыкненні, у выніку чаго паветраную гавань закрылі. З Трыпалі было накіравана ўрадавае падмацаванне[4][5].
Кіраўнік Агенцтва па барацьбе са злачыннасцю Бенгазі выказаў здагадку, што за сутыкненнямі стаяць прыхільнікі зрынутага кіраўніка краіны Муамара Кадафі. Палкоўнік Сулейман Абу-Вішах паведаміў, што двое членаў пра-кадафісцкай дыверсійнай групы былі арыштаваныя. Паводле сілавіка, задача групы — выклікаць рознагалоссі і беспарадкі ў горадзе[6].
У 2:30 19 чэрвеня моцны выбух цалкам зруйнаваў паліцэйскі ўчастак у раёне Аль-Хадаек, але абышлося без ахвяр, паколькі ён быў зачынены пасля папярэдняга нападу ў маі[7].
2 ліпеня на кантрольна-прапускным пункце выбухнуў замініраваны аўтамабіль, у выніку чаго былі параненыя чацвёра вайскоўцаў і па меншай меры тры грамадзянскія асобы[8].
26 ліпеня крытык «Братоў-мусульман» Абдэльсалам аль-Масмары быў застрэлены на выхадзе з мячэці пасля пятнічнай малітвы падчас Рамадана. Пасля гэтага пратэстоўцы напалі на маёмасць «Братоў-мусульман» як у Бенгазі, так і ў сталіцы Трыпалі. Праз два дні будынкі судоў былі разбамбаваныя. Адбыліся сутыкненні паміж невядомымі апалчэнцамі і вайсковым спецназам[9].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Libya’s government and the militias: Is the tide turning?. The Economist. (15 June 2013).
- ↑ Death toll from Libyan clashes rises to 31: doctor
- ↑ Medics: 28 dead as protesters attack ex-Libya rebel HQ Архівавана 11 чэрвеня 2013 года.. The Star (Malaysia).
- ↑ Attacks in Benghazi kill 6 Libyan soldiers. Yahoo! News via Reuters. 15 June 2013. Праверана 17 June 2013.
- ↑ Six Libyan soldiers killed in Benghazi violence. Reuters, 15 June 2013.
- ↑ Cabinet meets in Benghazi tomorrow. Libya Herald. 15 June 2013.
- ↑ Huge explosion flattens Benghazi police station – no casualties reported. Libya Herald.
- ↑ Car blast hits army checkpoint in Banghazi – Africa. Al Jazeera.
- ↑ Fresh wave of unrest flares in Libya – Africa. Al Jazeera.