Сутыкненні ў Паўднёвым Дарфуры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сутыкненні ў Паўднёвым Дарфуры
Дата 23 і 25 красавіка 2010
Месца г. Балбала, Дарфур, Судан (9°59′31″ пн. ш. 26°10′54″ у. д.HGЯO)
Праціўнікі
Узброеныя сілы Судана (па версіі НАВС)
Рызейгат (па версіі ўрада і самога племя)
Народная армія вызвалення Судана
Сілы бакоў
невядомая колькасць чалавек, чатыры тачанкі 120 чалавек[1]
Страты
як мінімум 58 забітых і 85 параненых[2] як мінімум 53 забітых і палонных[2]

Сутыкненні ў Паўднёвым Дарфуры — серыя з двух узброеных інцыдэнтаў у раёне горада Балбала суданскай правінцыі Паўднёвы Дарфур. Сутычкі адбыліся незадоўга да абвяшчэння вынікаў усеагульных выбараў у Судане, паводле якіх прэзідэнт краіны Амар аль-Башыр застаўся на новы тэрмін, а Народна-вызваленчы рух захаваў кантроль над паўаўтаномным поўднем краіны[1].

Сутыкненні[правіць | правіць зыходнік]

Дакладна невядома, хто быў ініцыятарам сутыкненняў. Прадстаўнікі Народнай арміі вызвалення Судана (НАВС) сцвярджалі, што нападнікі былі вайскоўцамі ўрадавай арміі, якія выкарыстоўвалі пры нападзе чатыры пікапы з усталяванымі кулямётамі[2]. Афіцыйны Хартум адмаўляе якое-небудзь дачыненне да гэтага інцыдэнту, абвінавачваючы ва ўсім качавое арабскае племя рызейгат, назваўшы гэта «відавочным парушэннем» мірнага пагаднення 2005 года[2]. Прадстаўнік племя пацвердзіў агенцтву France Presse, што яго супляменнікі ўдзельнічалі ў баі з апазіцыянерамі за новыя пашы для жывёлы[1]. НАВС абвергла гэта, заявіўшы, што рызейгаты не былі абсталяваны тэхнічкамі[3]. Губернатар суседняй правінцыі Бахр-эль-Газаль толькі пацвердзіў сутыкненне паміж НАВС і «ўзброенымі людзьмі», якое прывяло да ахвяр з абодвух бакоў[3]. Ён заявіў, што сустрэнецца з уладамі Дарфура, каб абмеркаваць гэтае пытанне[3].

Першы напад адбыўся ў Балбала, Паўднёвы Дарфур, і, па словах лідара племя рызейгат, прывёў да гібелі па меншай меры 58 членаў племя і ранення яшчэ 85 чалавек[2][4]. Рызейгаты раней былі ўцягнуты ў канфлікт з іншымі качавымі плямёнамі ў 2009 годзе, сутыкненні з якімі панеслі жыцці 900 чалавек[1]. Групоўка НАВС, якой яны супрацьстаялі, звязана з Народна-вызваленчым рухам Судана, які кіраваў паўаўтаномным рэгіёнам Паўднёвы Судан. Ёй было дазволена захаваць войскі пасля мірнага пагаднення, што завяршыла другую грамадзянскую вайну ў Судане ў 2005 годзе[2].

НАВС заявіла, што 25 красавіка быў здзейснены другі напад на яе сілы ў гэтым раёне[1]. Здарэнне адбылося ў раёне Раджа і прымусіла войскі сепаратыстаў адступіць. З прыблізна 100 чалавек у гэтым раёне толькі 47 удалося сысці ад праціўніка[2].

Зноскі

  1. а б в г д "Sudan clashes kill 'at least 50'". BBC News. 25 April 2010. Праверана 25 April 2010.
  2. а б в г д е ё McDoom, Opheera (25 April 2010). "North–south Sudan clashes kill 58, injure 85". Washington Post. Праверана 25 April 2010.(недаступная спасылка)
  3. а б в "Southern Sudan forces attacked near Darfur: SPLA". AFP. Праверана 25 April 2010.
  4. "55 killed in Darfur clashes". News 24. 25 April 2010. Архівавана з арыгінала 2019-07-04. Праверана 25 April 2010.