Суур'ярв
Выгляд
Суур'ярв | |
---|---|
![]() | |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 115 м |
Даўжыня |
|
Шырыня | 300 м[1] |
Плошча |
|
Размяшчэнне | |
Краіна | |
|
|
|
|
|
|
![]() |
Суур’ярв — праточнае возера ледавіковага паходжання на рацэ Рыугэ у паўднёва-ўсходняй Эстоніі. Размешчана на тэрыторыі воласці Рыўгэ ў цэнтральнай частцы павета Вырумаа. Уваходзіць у групу з сямі глыбакаводных азёр на заходняй ускраіне ўзвышша Хаан’я, якія ўзніклі ў выніку ўздзеяння адталых вод падчас адступлення апошняга ледавіка.
Самае глыбокае возера Эстоніі (38 м), сярэдняя глыбіня — 11,9 м (другое месца сярод азёр Эстоніі). Празрыстасць вады дасягае 7,1 метраў. Плошча складае 14,6 (13,5) га. Плошча вадазборнага басейна — 25,8 км².