Суур-Пакры
Суур-Пакры | |
---|---|
эст. Suur-Pakri | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 12,68 км² |
Размяшчэнне | |
59°19′40″ пн. ш. 23°54′35″ у. д.HGЯO | |
Архіпелаг | Пакры |
Акваторыя | Балтыйскае мора |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Суур-Пакры (эст.: Suur-Pakri) — востраў архіпелага Пакры ў Эстоніі. Агульная плошча — 12,68 км². У наш час ненаселены.
Геаграфія і прырода
[правіць | правіць зыходнік]Востраў Суур-Пакры аддзелены ад большага па плошчы вострава Вяйкэ-Пакры пралівам, які ў самай вузкай частцы не перавышае 530 м, а ў глыбіню дасягае 16 м. Поўнач і захад складзены вапнякамі, сустракаюцца прыбярэжныя скальныя ўздымы. На поўначы Суур-Пакры існуе 12 невялікіх азёр прыроднага і штучнага паходжання. Поўдзень вострава нізкі, пакрыты лесам, часткова забалочаны. На востраве гняздуюць пералётныя птушкі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першая пісьмовая ўзгадка пра астравы Пакры з'явілася ў 1283 г., калі Эрык V перадаў іх у маёмасць манахам-цыстэрцыянцам. У 1345 г. быў выкуплены за 34 маркі 5 шведскімі сем'ямі. Іх нашчадкі займаліся рыбалоўствам і сельскай гаспадаркай. У перыяд распаўсюджвання прыгонніцтва яны захоўвалі асабістую свабоду, што было падцверджана ў 1770 г.
У 1940 г. пасля пачатку савецкай акупацыі Эстоніі востраў быў перададзены ў карыстанне арміі, пасля II Сусветнай вайны пераўтвораны ў ваенны палігон. У 1996 г. перададзены цывільным уладам незалежнай Эстоніі. З 1998 г. паўночная частка Суур-Пакры у складзе ландшафтнага запаведніка.