Перайсці да зместу

Суфганія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Суфганія
Класічныя ханукальныя суфганіёт з клубнічнай начынкай
Класічныя ханукальныя суфганіёт з клубнічнай начынкай
Уваходзіць у нацыянальныя кухні
ізраільская кухня[d]
Краіна паходжання
Роднасныя стравы
Падобныя Krapfen[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Суфганія́ (іўр.: סופגניה, мн.л. סופגניות суфганіёт) — пончыкі, якія ў Ізраілі прынята есці на яўрэйскае свята Ханука. Аналагічна бульбяным дранікам (латкес) у ашкеназскай традыцыі, суфганія з’яўляецца традыцыйнай ханукальнай стравай у некаторых сефардскіх супольнасцях (і называецца бурміэлас  (англ.)).

Корань слова «суфганія» на іўрыце — сфог, іўр.: ספוג, «губка»[1] — паказвае на мяккае і порыстае цеста пончыка. Сімвалічнае значэнне суфганіі на Хануку — страва, якая гатуецца з вялікай колькасцю алею, бо Ханука прысвечана таму, як аднадзённага запасу алею хапіла на восем дзён.

Суфганія абсмажваецца ў алеі, пасля чаго ўнутр цеста ўводзіцца жэле або павідла, і гатовая страва пакрываецца цукровай ці шакаладнай глазурай[2].

Згодна з найбуйнейшай ізраільскай пякарняй Angel Bakeries, на працягу васьмі дзён Ханукі яны смажаць больш за 250 000 суфганіёт кожны дзень[3].

Зноскі

  1. The New Even Shoshan Dictionary. Vol. II. p. 932.
  2. Roden, Claudia (1996). The Book of Jewish Food: An Odyssey from Samarkand to New York. New York: Alfred A. Knopf.
  3. Mietkiewicz, Mark. Sufganiyot(недаступная спасылка). Food-Lists.com (20 снежня 2003). Архівавана з першакрыніцы 17 студзеня 2010. Праверана 6 красавіка 2010.