Сухапутныя войскі Кыргызстана

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сухапутныя войскі Кыргызстана
Гады існавання з 25 студзеня 2017
Краіна  Кыргызстан
Падпарадкаванне Генеральны штаб Узброеных сіл Кыргызстана[1]
Уваходзіць у Узброеныя сілы Кыргызстана
Тып сухапутныя войскі
Колькасць 23 000 чалавек (на 2021 год)
Войны
Удзел у
Камандзіры
Дзеючы камандзір Эрліс Тэрдзікбаеў
Вядомыя камандзіры гл. #Камандуючыя

Сухапутныя войскі Кыргызстана — адзін з відаў войск у складзе Узброеных Сіл Кыргызстана. Утвораны 25 студзеня 2017 года ўказам Прэзідэнта Кыргызстана Алмазбека Атамбаева[1]. Сухапутныя войскі складаюць ядро Узброеных Сіл Кыргызстана[2].

Стварэнне і наступная гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сухапутныя войскі Кіргізіі як асобны від войск былі ўтвораны ўказам прэзідэнта ад 25 студзеня 2017 года з мэтай далейшага ўмацавання ваеннай бяспекі краіны[1], а таксама ўдасканалення арганізацыі кіравання ўзброенымі сіламі і стварэння адзінай сістэмы фінансавага і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння. З’яўленне Сухапутных войскаў парадкавала структуру войскаў і адмяняла ранейшую сістэму падпарадкавання воінскіх часцей[3].

Першым камандуючым сухапутнымі войскамі быў прызначаны палкоўнік Эрліс Тэрдзікбаеў[1], пазней стаў старшынём Дзяржаўнага камітэта па справах абароны[4]. Камандаванне Сухапутных войскаў вызначаецца органам кіравання сухапутнымі злучэннямі, часцямі і ўстановамі Узброеных Сіл, які падпарадкоўваецца непасрэдна генеральнаму штабу[2].

Асабісты склад Сухапутных войскаў удзельнічае ў такіх вучэннях і манеўрах у рамках блокаў ШАС і АДКБ, як «Мірная місія» «Узаемадзеянне», «Рубеж», «Пошук» і «Непарушнае братэрства» , а таксама ў Армейскіх міжнародных гульнях (у тым ліку ў чэмпіянаце свету па танкавым біятлоне[2]. У прыватнасці, у 2018 годзе яны ўдзельнічалі ў вучэннях «Каапсуздук-2018», «Фармаванне-2018», «Шумкар», «Непарушнае братэрства-2018», «Ісык-Куль Антытэрор-2018», «Узаемадзеянне-2018», а таксама ў спаборніцтвах ваенных міжнародных гульняў па танкавым біятлоне, снайперскай стральбе («Снайпэрскі рубеж»), артылерыйскай стральбе («Майстар артылерыйскага агню») і г. д. Паводле вынікаў 2018 года лепшай вайсковай часцю Сухапутных войскаў была прызнаная в/ч 52806[5].

Структура[правіць | правіць зыходнік]

Байцы 25-й брыгады спецыяльнага прызначэння, 2013 год.

Па даных на 2017 год, агульная колькасць УС Кіргізіі складала 15 тысяч чалавек: на ўзбраенні ўласна кіргізскай арміі былі 150 танкаў, 438 БТР і БМП, 189 адзінак артылерый і 21 адзінка РСЗА[6].

Уласна Сухапутныя войскі дзеляцца на Паўночную і Паўднёвую групы войскаў[7] (яны ж Паўночнае і Паўночна-Заходняе рэгіянальныя камандаванні)[8]. У склад Паўночнай групы войскаў уваходзяць:

У склад Паўднёвай групы войскаў уваходзяць[8]:

Узбраенне[правіць | правіць зыходнік]

Стралковае[правіць | правіць зыходнік]

Бранятэхніка[правіць | правіць зыходнік]

Паводле звестак IISS The Military Balance на 2019 год, Сухапутныя войскі Кіргізіі мелі ў сваім распараджэнні наступную тэхніку.

Зброя і ўзбраенне Сухапутных войскаў Кіргізіі па стане на 2019 год
Тып Выява Вытворчасць Назва Колькасць Заўвагі
Танкі
Т-72 Сцяг СССР СССР Асноўны баявы танк 150[14]
Баявыя машыны пяхоты
БМП-1 Сцяг СССР СССР Баявая машына пяхоты 230[14]
БМП-2 Сцяг СССР СССР Баявая машына пяхоты 90[14]
Бронівыведвальныя машыны
БРДМ-2 Сцяг СССР СССР Баявая разведвальная машына 30[15]
Бронетранспарцёры
БТР-70 Сцяг СССР СССР Бронетранспарцёр 45[14] 25 БТР-70[14]
20 БТР-70М[14]
БТР-80 Сцяг СССР СССР Бронетранспарцёр 10[14]
Супрацьтанкавае ўзбраенне
Малютка (СТРК) Сцяг СССР СССР СТРК 26[16]
Конкурс Сцяг СССР СССР СТРК 12[17]
Фагот Сцяг СССР СССР СТРК 24[17]
Рэактыўныя сістэмы залпавага агню
БМ-21 «Град» Сцяг СССР СССР РСЗА 15[14]
БМ-27 «Ураган» Сцяг СССР СССР РСЗА 6[14]
Артылерыйскія сістэмы
2С1 «Гвоздика» Сцяг СССР СССР 122 мм САУ 18[14] Самаходная
2С9 «Нона-С» Сцяг СССР СССР 120 мм САУ 12[14] Самаходная
152-мм гаубица образца 1943 года (Д-1) Сцяг СССР СССР 152 мм 16[14] Буксуемая
122-мм гаўбіца Д-30 Сцяг СССР СССР 122 мм 72[14] Буксуемая
122-мм гаўбіца ўзору 1938 года (М-30) Сцяг СССР СССР 122 мм 35[14] Буксуемая
M120 (мінамёт) Сцяг ЗША ЗША 120 мм 48[14] 30[18]
2С12 «Сані» Сцяг СССР СССР 120 мм мінамёт 6[14]
БС-3 Сцяг СССР СССР 100-мм буксуемая гармата 18
Шілка Сцяг СССР СССР Зенитная самоходная установка 24[17]
С-60 Сцяг СССР СССР Зенітная гармата 24[14][17]
Страла-10 Сцяг СССР СССР ЗРК 4[14][17]

Пастаўкі[правіць | правіць зыходнік]

У жніўні 2010 года Міністэрства абароны Кіргізіі атрымала 45 пікапаў Ford Ranger і 44 квадрацыклы Polaris ад пасольства ЗША для патрэб антытэрарыстычных падраздзяленняў і горных часцей[19]. Пастаўкі сучаснай расійскай баявой тэхнікі для патрэб кіргізскіх войскаў пачаліся ў 2013 годзе[20]. У 2019 годзе Кіргізія бязвыплатна атрымала ад Расіі два верталёта Мі-8МТ і дзевяць браняваных разведна-дазорных машын[21].

Кіраўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Камандуючыя[правіць | правіць зыходнік]

Начальнікі штаба[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г д Президент Киргизии подписал указ о создании в стране Сухопутных войск. ТАСС (25 студзеня 2017). Праверана 5 лістапада 2021.
  2. а б в Сухопутные войска ВС КР отметили годовщину со дня образования. Кабар (2 лютага 2019). Праверана 5 лістапада 2021.
  3. Ольга Фёдорова. Что означает создание Сухопутных войск в Кыргызстане?. vesti.kg (27 студзеня 2017).
  4. а б Назначен командующий сухопутными войсками Вооруженных сил Кыргызстана. 24.kg (2 мая 2018). Праверана 5 лістапада 2021.
  5. Лучшей воинской частью Сухопутных войск Кыргызстана в 2018 году признана войсковая часть 52806. for.kg (21 лістапада 2018). Праверана 6 лістапада 2021.
  6. У Киргизии появились Сухопутные войска. Regnum (25 студзеня 2017). Праверана 5 лістапада 2021.
  7. Kyrgyzstan Kyrgyz army land ground forces UK (англ.). Army Recognititon. Праверана 5 лістапада 2021.
  8. а б ЦЕНТРАЛЬНО-АЗИАТСКИЙ РУБЕЖ ОРГАНИЗАЦИИ ДОГОВОРА О КОЛЛЕКТИВНОЙ БЕЗОПАСНОСТИ. Часть 2. Оборонно-промышленный курьер Украины (2 красавіка 2018). Праверана 5 лістапада 2021.
  9. Гвардейцы-фрунзенцы отметили 95-летие бригады
  10. Новая воинская часть построена для спецназа минобороны "Илбирс". kyrtag.kg. Праверана 30 студзеня 2021.
  11. Замир Ибраев. Бригада "Илбирс", дислоцированная в Кок-Жангаке, обзавелась новым военным городком (руск.). K-News (26 мая 2015). Праверана 30 студзеня 2021.
  12. Десантные части и соединения
  13. Военнослужащих спецназа "Илбирс" передислоцировали из Оша в Кок-Жангак. vb.kg.
  14. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с The Military Balance, 2019, p. 193
  15. The Military Balance 2020, p. 192.
  16. The Military Balance, 2010, p. 366
  17. а б в г д Потешная гвардия. Вооруженные силы Душанбе и Бишкека представляют собой одно название, - А. Храмчихин. centrasia.org. Праверана 25 студзеня 2020.
  18. Казахстан передал Кыргызстану военную технику
  19. Press release - Embassy of the United States Bishkek, Kyrgyz Republic (англ.). Посольство США в Киргизии (25 жніўня 2010). Архівавана з першакрыніцы 24 снежня 2014.
  20. Даниил Зубов. ВООРУЖЕННЫЕ СИЛЫ КЫРГЫЗСТАНА: ОЦЕНКА БОЕСПОСОБНОСТИ (30 красавіка 2014). Праверана 5 лістапада 2021.
  21. Павел Настин, Ольга Бороднева. Шойгу объяснил безвозмездную передачу Киргизии российской боевой техники. ТК «Звезда» (29 красавіка 2019). Праверана 5 лістапада 2021.
  22. Генштаб Киргизии возглавил экс-председатель комитета по делам обороны. Regnum (30 сакавіка 2021). Праверана 26 лістапада 2021.
  23. а б Алмазбек Карасартов назначен командующим Сухопутными войсками ВС КР. Кабар (19 студзеня 2019). Праверана 5 лістапада 2021.
  24. В руководство Минобороны КР назначены новые люди. Список. Sputnik (29 сакавіка 2021). Праверана 6 лістапада 2021.
  25. Бекболотов Бактыбек Асанкалиевич — биография. Sputnik (13 кастрычніка 2021). Праверана 6 лістапада 2021.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • The Military Balance 2020 / International Institute for Strategic Studies. — L.: Routledge, 2020. — P. 192—193. — 504 p. — ISBN 0367466392. — ISBN 9780367466398.