Сухарава (жылы раён)
| Сухарава | ||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| | ||||||||
| 53°53′05″ пн. ш. 27°25′53″ у. д.HGЯO | ||||||||
| Краіна | ||||||||
| Горад | Мінск | |||||||
| Адміністрацыйны раён горада | Фрунзенскі раён | |||||||
| Ранейшы статус | пасёлак | |||||||
| Год уключэння ў межы горада | 1992 | |||||||
| Паштовыя індэксы | 220019, 220022 | |||||||
| Насельніцтва | 150 тыс. чал. | |||||||
Су́харава — жылы раён ва Фрунзенскім раёне Мінска, які складаецца з васьмі мікрараёнаў. Размешчаны на захадзе горада, у межах Мінскай кальцавой аўтамабільнай дарогі. З паўднёвага усходу мяжуе з жылым раёнам Паўднёвы Захад, а з паўночнага усходу — з жылым раёнам Захад. Побач з раёнам знаходзіцца лесапарк Мядзведжына і экалагічна чыстая прамысловая зона, на якой размешчаны НВА Цэнтр.
Назву атрымаў ад вёскі Сухарава, вядомай з 1-й паловы XV ст.
У раёне жыве не меней за 150 тыс. чалавек. Медыцынскія ўстановы: амбулаторыя агульнай практыкі № 2 на вул. Акадэміка Фёдарава і 10-я гарадская паліклініка, будуецца новая дзіцячая паліклініка на скрыжаванні вуліц Лабанка і Сухараўскай. Ёсць праваслаўная царква імя арханёла Міхаіла на вул. Шаранговіча, а таксама дзве пратэстанцкія царквы на вуліцах Гарэцкага і Кавалёва. На адлегласці каля 2 км ад жылога масіва размешчана ЦЭЦ-4.
У 2010-я гады мікрараён інтэнсіўна забудоўваецца. У 2009—2010 гадах пабудавана 45 жылых дамоў, 2 школы і адна дарослая паліклініка. Да 2015 года плануецца завяршэнне забудовы.
Асноўныя вуліцы
[правіць | правіць зыходнік]- В. Шаранговіча
- М. Гарэцкага
- У. Лабанка
- П. Панчанкі
- Сухараўская
- Л. Скрыпнікава
- Ф. Фёдарава
- Л. Чайлыткі
- Ф. Янкоўскага
- І. Шамякіна
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]Грамадская інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]У жылым раёне вядзецца актыўнае будаўніцтва гарадской інфраструктуры, так ў жніўні-верасні 2009 года былі здадзены новая паліклініка і школа. У жылым раёне створана досыць развітая сетка гандлёвых аб’ектаў, аптэк і іншых аб’ектаў грамадскага абслугоўвання, у тым ліку аддзяленняў паштовай сувязі РУП «Белпошта» і ААБ «Беларусбанк». Мэдыцынскія ўстановы прадстаўленыя амбулаторыяй агульнай практыкі № 1 і паліклінікай № 10. Галоўныя гандлёвыя кропкі раёна — ГЦ «Maximus» і ГЦ «Preston».
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Праз раён праходзяць аўтобусныя і тралейбусныя маршруты. Раён абслугоўвае дыспетчарская станцыя Сухарава-5, якая адкрылася ў снежні 2013 года.
| Нумар маршрута: | Назва маршрута: | Заўвагі: |
|---|---|---|
| Аўтобусныя маршруты: | ||
| 11 | д/с Вяснянка — Маршала Лосіка | |
| 12 | д/с Кунцаўшчына — д/с Сухарава-5 | |
| 17 | д/с Сухарава-5 — д/с Кунцаўшчына | |
| 30а | Мінскрыбпрам — Красны Бор | Панядзелак - пятніца |
| 30с | Каржанеўскага — Красны Бор | |
| 42 | д/с Сухарава-5 — Люцынская | |
| 50с | Кірава (Вакзал) — д/с Сухарава-5 | |
| 83э | д/с Малінаўка-4 — ГЦ Ждановічы | Акрамя панядзелка |
| 121 | д/с Сухарава-5 — ГЦ Ждановічы | |
| 121д | д/с Сухарава-5 — Люцынская | Субота, нядзеля |
| 122э | д/с Кунцаўшчына — С. Кавалеўскай | Панядзелак — пятніца |
| 137 | д/с Кунцаўшчына — Водаачышчальная станцыя | Панядзелак — пятніца |
| 138 | д/с Кунцаўшчына — Прамвузел Заходні | |
| 140 | д/с Сухарава-5 — ГЦ Ждановічы | Панядзелак — пятніца |
| 144с | д/с Кунцаўшчына — д/с Курасоўшчына | |
| 177э | д/с Кунцаўшчына — Азярцо | Панядзелак - пятніца (7.39), субота - нядзеля (7.40) |
| 182с | д/с Каменная Горка-5 — д/с Сухарава-5 | Панядзелак - пятніца |
| Тралейбусныя маршруты: | ||
| 7 | д/с Сухарава-5 — АВ Цэнтральны | |
| 8 | д/с Сухарава-5 — д/с Дружная | Панядзелак — пятніца |
| 13 | д/с Сухарава-5 — Гарадскі вал | |
| 18 | д/с Сухарава-5 — Люцынская | Панядзелак — пятніца |
| 21 | д/с Сухарава-5 — Люцынская | |
| 25 | д/с Кунцаўшчына — д/с Малінаўка-4 | |
| 38 | д/с Славінскага — д/с Сухарава-5 | |
| 45 | д/с Сухарава-5 — ст.м. Пятроўшчына | |
| 48 | д/с Кунцаўшчына — Паліклініка №10 | |
| 52 | д/с Малінаўка-4 — Люцынская | |
| 66 | д/с Сухарава-5 — ст.м. Міхалова | |
| 77 | д/с Сухарава-5 — Сапёраў | |
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]
Лесапарк Мядзведжына закладзены ў 1872 годзе і размешчаны паміж вуліцамі Якубоўскага, Шаранговіча і Гарэцкага. Галоўная славутасць лесапарка — цэнтральны сквер, у якім месціцца фантан «Хлопчык і лебедзь» працы італьянскага скульптара Ларэнца Берніні. Сквер быў рэканстуяваны ў 1971 годзе. Цяпер ён, як і сам лесапарк, з’яўляецца любімым месцам для адпачынку жыхароў бліжэйшых жылых раёнаў.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Афіцыйная старонка ДП «Мінсктранс» Архівавана 28 снежня 2014..
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сайт пра Сухарава Архівавана 26 красавіка 2019.
