Сучыныя войны
Сучыныя войны - (руск.: Сучьи войны) адбываліся ў савецкіх канцэнтрацыйных лагерах у перыяд паміж 1945 і да смерці Іосіфа Сталіна ў 1953 годзе.
Рускае слова "сука" мае моцную негатыўную канатацыю. У расійскім крымінальным арго, яно адносіцца да чалавека з злачыннага свету, які супрацоўнічаў з праваахоўнымі органамі або урадам, ці "ссучился" ( "скурвіўся"). У расійскай турэмнай сістэме, паўстала гістарычная і сацыяльная структура, якая існавала з часоў царскай, а потым савецкай эпохі. Адным з важных прынцыпаў сістэмы было тое, што вязні не будуць служыць або супрацоўнічаць з царскім і савецкім ўрадам. Гэтае правіла ахоплівае любы від супрацоўніцтва, а не толькі "даносніцтва" ці іншае.[1][2]
Падчас Другой сусветнай вайны Іосіф Сталін зрабіў прапанову шматлікім зняволеным, што ў абмен на іх ваенную службу яны будуць памілаваныя або іх тэрмін зняволення будзе скарочаны. Пасля заканчэння вайны многія з іх вярнуліся ў турмы і працоўныя лагеры, і былі абвешчаныя "сукамі" і знаходзіліся ўнізе іерархіі зняволеных. У выніку, яны імкнуліся выжыць у супрацоўніцтве з турэмнай адміністрацыяй, а наўзамен атрымалі добрыя ўмовы ў турме.[1]
Вяртанне ў лагеры ваяваўшых крымінальнікаў пасля вайны стала пачаткам вайны паміж імі і лідарамі расійскага крымінальнага падполля, або «злодзеямі ў законе». Многія зняволеныя былі забітыя падчас суяыных войнаў. Турэмныя ўлады не звярталі на гэта ўвагі, бо "сучыныя войны" скарачалі агульную колькасць зняволеных.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Varlam Shalamov, Essays on Criminal World, "Bitch War" (Shalamov's essay online (Russian)) in: Varlam Shalamov (1998) "Complete Works" (Варлам Шаламов. Собрание сочинений в четырех томах), vol. 2, printed by publishers Vagrius and Khudozhestvennaya Literatura, ISBN 5-280-03163-1, ISBN 5-280-03162-3
- ↑ A. V. Kuchinsky Prison Encyclopedia, (Кучинский А.В. - Тюремная энциклопедия, a fragment online (Russian))