Суша (Лепельскі раён)
Вёска
Суша
|
Су́ша[1] (трансліт.: Suša, руск.: Суша) — вёска ў Беларусі, у Лепельскім раёне Віцебскай вобласці . Уваходзіць у склад Баброўскага сельсавета. Да 2004 года ўваходзіла ў склад Сушанскага сельсавета[2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У вёсцы знаходзяцца рэшткі земляных умацаванняў, на паўвостраве паміж азёрамі Астраўкі і Цеменіца. Тут, у жніўні 1566 года, рускімі войскамі была пабудавана крэпасць Суша (старажытная назва Кап’ё) — адзін з перадавых апорных пунктаў рускай арміі ў час Лівонскай вайны. У 1567 і 1579 гадах пад сценамі ўмацаванняў адбыліся жорсткія баі паміж рускімі і войскамі Вялікага Княства Літоўскага. У канцы 1579 года ўмацаванні гарадка разбураны. Захаваліся рэшткі абарончых валоў XVI стагоддзя ( Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г00052).
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вёска знаходзіцца паміж азёрамі Цеменіца, Астраўкі, Вогзіна за 33 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Лепель і чыгуначнай станцыі Лепель, за 105 км ад Віцебска[3].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 636 жыхароў, 307 двароў (2002)[3].
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]- Сярэдняя школа
- Дом культуры
- Бібліятэка
- Камбінат бытавога абслугоўвання
- Аддзяленне сувязі
Памятныя мясціны
[правіць | правіць зыходнік]- Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
- ↑ а б БелЭн 2002.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Су́ша // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 299. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Республика Беларусь. Витебская область. Лепельский район: карта. Лепель: план. — Мн.: Белкартография, 2009. — Доп.тираж 3 000 экз. (руск.)
- Ліст карты N-35-35. Выданне 1991 года. Стан мясцовасці на 1987 год. (руск.)
- Ткачоў, М. А. Рэшткі земляных умацаванняў (Суша) / М. А. Ткачоў // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 285—286.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх