Суя
Суя | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 123,2[1] м |
Даўжыня | 2,75 км |
Шырыня | 0,82 км |
Плошча | 1,54 км² |
Аб’ём | 0,00328 км³ |
Найбольшая глыбіня | 3,6 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | 0,21 ‰ |
Празрыстасць | 1,9 м |
Размяшчэнне | |
Краіна |
![]() |
|
|
|
|
|
|
Су́я — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 18 км на поўдзень ад Полацка, каля вёскі Плусы. Належыць да групы Ушацкіх азёр. Знаходзіцца ў басейне ракі Тураўлянка.
Плошча паверхні Суі складае 1,54 км². Даўжыня 2,75 км, найбольшая шырыня 0,82 км. Даўжыня берагавой лініі 8,1 км. Найбольшая глыбіня возера дасягае 3,6 м, сярэдняя складае каля 2,1 м.
Катлавіна возера падпруднага тыпу, выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Вышыня схілаў катлавіны 5—8 м на паўднёвым усходзе, на поўдні месцамі дасягае 14 м. Схілы стромкія, пясчаныя. Берагавая лінія ўтварае некалькі заліваў. Берагі нізкія, пясчаныя, на захадзе возера забалочаныя. У паўночнай частцы возера берагі месцамі сплавінныя (шырыня сплавіны да 10 метраў). Пойма возера забалочаная, шырынёй 10—20 метраў. Дно плоскае, выслана крэменязёмістым сапрапелем. У прыбярэжнай частцы дно пясчанае.
Возера Суя эўтрофнае. Злучана пратокамі з азёрамі Гомель і Туроўля. У Сую ўпадаюць 4 ручаі. Надводная прыбярэжная расліннасць займае паласу 8—50 метраў да глыбіні 0,7 м. Зарастае падводнай расліннасцю каля 40% плошчы возера да глыбіні ў 2 метры.
У возеры водзяцца шчупак, лешч, плотка, лінь, акунь, судак і іншыя віды рыб.
Каля возера знаходзіцца вёска Плусы, праходзіць аўтамабільная дарога Р46. Суя ўваходзіць у зону адпачынку «Азёрная».
Зноскі
- ↑ Беларусь. Ушачско-Лепельский озёрный край: карта для рыбака / Ред. С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2009. — 3 000 экз. (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Смірноў С. А. Суя // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — 583 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 20. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Беларусь. Ушачско-Лепельский озёрный край: карта для рыбака / Ред. С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2009. — 3 000 экз. (руск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Возера Суя(недаступная спасылка) // Белорусский Посейдон Архівавана 30 мая 2010.