Сфалерыт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сфалерыт
Крышталь сфалерыту
Формула ZnS
Прымесь Fe, Cd, In, Ga
Сінгонія Кубічная
Колер Жоўты, чырванавата-аранжавы, зелянява-жоўты, шэры, цёмна-шэры, амаль бясколерны
Колер рысы Жаўтаватая да светла-бурай
Бляск Алмазны
Празрыстасць Празрысты, прасвечвае
Цвёрдасць 3,5—4
Спайнасць Дасканалая
Злом Няроўны; далікатны
Шчыльнасць 4,08—4,10 г/см³
Паказчык пераламлення 2,368—2,371

Сфалеры́т[1] (стар.-грэч.: σφαλερός — падманлівы), цынкавая падманка[1] — мінерал класа сульфідаў, сульфід цынку. Назва звязана з цяжкасцю вызначэння мінерала.

Сфалерыт бурштынава-жоўтага колеру называюць мядовай падманкай, памяранцава-чырвонага колеру — рубінавай падманкай.

Мае ў сваім складзе да 67 % цынку[1], дамешкі жалеза, медзі, ртуці, кадмію, марганцу, волава, індыю, кобальту, галію і інш. Крышталізуецца ў кубічнай сінгоніі. Утварае тэтраэдрыяныя і кубаактаэдрычныя крышталі, зярністыя агрэгаты, парашковыя масы і інш. Цвёрдасць 3,5—4 па шкале Моаса. Шчыльнасць 4 г/см³. Крохкі.

Трапляецца ў радовішчах поліметалічных руд. Галоўная руда на цынк, крыніца кадмію, галію, індыю.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сфалеры́т // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 301—302. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Сфалери́т; Цинковая обманка // Геологический словарь. В 2-х тт. Т. 2: М—Я / Под. ред. А. Н. Криштофовича. Отв. ред. Т. В. Спижарский. — М.: Государственное научно-техническое издательство по геологии и охране недр, 1955. — С. 303, 398. (руск.)
  • Сфалери́т / Марфунин А. С. // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]