Сфрагістыка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Сфрагі́стыка[1][2], радзей сігілаграфія[1] (адпаведна, ад грэч. ςφραγις і лац.: sigillum: «пячатка» і грэч. γραφω «пішу», т.ч., апісанне пячатак) — спецыяльная гістарычная дысцыпліна, якая займаецца вывучэннем пячатак, пад якімі тут разумеюцца як штэмпель або матрыца пячаткі, так і зробленыя з іх дапамогай адбіткі ў пластычнай масе або фарбе.

Даследаванне сфрагістычных матэрыялаў дазваляе вызначыць час, месца стварэння і сапраўднасць дакумента, атрымаць дадатковыя звесткі пра падзеі, міжнародныя эканамічныя і культурныя сувязі і інш. Сфрагістыка выкарыстоўвае агульныя прыёмы і метады гістарычнай навукі і ўласныя методыкі.

Развіццё дысцыпліны ўзыходзіць да перыяду практычнага ўжывання пячатак, пачатак якога адносіцца да 9—8 тысячагоддзя да н.э. Асновы сфрагістыкі закладзены ў XVII стагоддзі маўрыстамі — збіральнікамі і выдаўцамі сярэдневяковых рукапісаў. Як навуковая дысцыпліна, сфагістыка канчаткова сфарміравалася ў XVIII стагоддзі як аддзел дыпламатыкі.

У Расіі вывучэннем пячатак займаліся М. І. Новікаў (XVII стагоддзе), М. М. Карамзін, Я. І. Бярэднікаў, А. Б. Лакіёр (XVIII стагоддзе) і інш.[1] У 1858 годзе П. І. Іваноў выдаў зборнік 500 здымкаў пячатак XIV—XVIII стагорддзяў[1]. У 1894 годзе К. В. Балсуноўскі выдаў кнігу пра драгічынскія пломбы[1]. У пачатку XX стагоддзя выйшлі працы М. І. Палянскага, А. В. Арэшнікава, А. А. Шахматава і інш. Сярод тых, хто займаўсмя сфрагістыкай: Б. А. Рыбакоў, М. П. Ліхачоў, М. Р. Парфірыдаў, П. Р. Гайдукоў. Працы па пячатках з археалагічных раскопак на тэрыторыі Беларусі належаць М. Белянчуку, Г. В. Штыхаву, П. Ф. Лысенку, В. Л. Янініну і інш., па пячатках дакументаў — Э. Рымшы, Г. Л. Харашкевіч, А. К. Цітову і інш.[1]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]