Сховішча

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Схо́вішча — спецыяльна абсталяванае збудаванне, памяшканне, месца ў будынку ці ў іншым аб'екце для захоўвання, зберагання, укрыцця чаго-небудзь.

У сельскай гаспадарцы[правіць | правіць зыходнік]

У сельскай гаспадарцы сховішчы выкарыстоўваюць для захоўвання бульбы (бульбасховішчы), сенажу (сянажныя сховішчы), сіласу (сіласасховішчы), коранеклубняплодаў (найпрасцейшыя — капцы). Сховішчы для агародніны — наземныя або заглыбленыя будынкі, збудаванні для захоўвання буракоў, морквы, капусты, цыбулі і інш. Сцены іх робяць з бетонных блокаў, уцепленых жалезабетонных панэлей, цэглы, каменю. Для аховы ад прамярзання сцены і дах уцяпляюць, у заглыбленых — абвалоўваюць зямлёй. Для належнага рэжыму захоўвання сховішчы абсталёўваюць сістэмамі вентыляцыі, аўтаматычнымі тэрмарэгулятарамі.

Ва ўстановах культуры[правіць | правіць зыходнік]

Ва ўстановах культуры сховішчы  — асобыя памяшканні ў архіве, бібліятэцы, музеі для захоўвання рукапісаў, рэдкіх кніг, калекцый і да т.п., а таксама гэтыя ўстановы як цэнтры сабраных каштоўнасцей.

Ваенныя[правіць | правіць зыходнік]

Укрыцце ад снарадаў, бомбаў, атрутных рэчываў і інш., спецыяльна збудаванае або абсталяванае ў падвалах жылых і грамадзянскіх будынкаў з трывалымі перакрыццямі і сценамі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]