Східныця

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Сходніца)
Пасёлак гарадскога тыпу
Сходніца
Східниця
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Курорт Сходніца
Курорт Сходніца
Краіна
Статус
Барыслаў
Каардынаты
Першая згадка
Плошча
6,9 км²
Вышыня цэнтра
750 ± 1 м
Насельніцтва
2259 чалавек (2017)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380 3248
Паштовы індэкс
82391
Сходніца на карце Украіны
Східныця (Украіна)
Східныця
Східныця (Украіна)
Східныця

Сходніца ці Східныця[1] (укр.: Східниця) — пасёлак у Львоўскай вобласці Украіны. З'яўляецца анклавам горада Барыслаў ў межах тэрыторыі Драгобыцкага раёна. Падпарадкаваны Барыслаўскаму гарадскому савету. Бальнеялагічны курорт нацыянальнага значэння імя Емяльяна Стоцкага. Размешчаны ў Драгобыцкай агламерацыі, у 10 км на паўднёвы-захад ад горада Барыслава. Славіцца сваімі мінеральнымі водамі.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сходніца знаходзіцца на вышыні 600-900 м над узроўнем мора. Горы вакол пасёлка дасягаюць вышыні 823 м.

На працягу стагоддзяў у Сходніцы сфармаваўся свой мікраклімат: зіма тут мяккая, з частымі адлігамі; лета цёплае, з чаргаваннем сонечнага і хмарнага надвор'я. Сярэдняя тэмпература студзеня -3,4 °C, ліпеня +19 °C. Ападкаў 700-800 мм у год (пераважна вясной і летам).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

На месцы сучаснай Сходніцы ў часы Кіеўскай Русі існавала паселішча Залатая Баня. Недалёка ад яго стаяла крэпасць Тустань. Падчас нападу ордаў хана Батыя Залатая Баня была разбурана (як і крэпасць Тустань з навакольнымі вёскамі). Людзі, якія пасля гэтага засталіся жывыя, з часам пачалі сыходзіцца ў даліну ракі Стрый, заснаваўшы тут паселішча — Сходніца, якая ад гэтага "сходжання" атрымала сваю назву.

Упершыню Сходніца ўзгадваецца ў дакументах XIV стагоддзя.

Падчас вайны Багдана Хмяльніцкага з Рэччу Паспалітай мясцовыя сяляне пад кіраўніцтвам селяніна Габруха спалілі сядзібу мясцовага памешчыка, пачысціўшы папярэдне каморы. Паведамляюць, што правадыр сялян загінуў у 1648 г., а непакорлівых сялян караў шляхціц Самуэль Цаброўскі, які на той час валодаў Сходніцай.

Сходніцкі замак аж да XVIII стагоддзя меў абаронную функцыю. Адзін з такіх замкаў у перадгор'і Карпат апісаў Іван Франко ў аповесці "Татарскія напады на Падгор'е".

Пасля Першага падзелу Рэчы Паспалітай Сходніца адышла да імперыі Габсбургаў (з 1804 г. Аўстрыйскай імперыі, з 1867 г. — Аўстра-Венгрыі). У тыя часы яна адносілася да самбарскай акругі.

Радовішчы нафты і мінеральных вод[правіць | правіць зыходнік]

У 1858 г. ў Сходніцы была адкрыта нафта - так пачалася прамысловая распрацоўка радовішча. Тут працавалі прадпрымальнікі з Германіі, Вялікабрытаніі, Бельгіі, Францыі і ЗША. У 1898 г. з 373-х свідравін было здабыта больш за 168 тыс. тон нафты. У 1890-х гг. Сходніца займала першае месца па здабычы нафты ў Галіцыі, ў 1930-х гг. — трэцяе пасля Барыслава і Быткава; за 1886-1935 гг. у Сходніцы было здабыта 2150000 тон нафты. У 1872 г. у Сходніцы было прасвідравана механічным спосабам першую свідравіну для здабычы нафты. З 1896 г. адбываецца прамысловая здабыча прыроднага спадарожнага нафтавага газу.

У 1956-1973 гг. мясцовы пенсіянер Емяльян Стоцкі адкрыў у Сходніцы вялікія залежы мінеральнай вады «Нафтуся». 9 студзеня 1976 г. пасёлак Сходніца быў прызнаны Усесаюзным курортам. У 2005 г. гэты тытул быў заменены на "Усеўкраінскі курорт імя Емяльяна Стоцкага".

15 жніўня 2014 г. у Сходніцы на фасадзе дома дзе жыў Емяльян Стоцкі адбылося ўрачыстае адкрыццё і асвячэнне памятнай гранітнай табліцы. На ёй пазначана: "У гэтым доме з 1945 па 1979 гг. пражываў з сям'ёй першаадкрывальнік Сходніцкага радовішча мінеральных вод Емяльян Стоцкі".

Каля Сходніцы, ва ўрочышчы Бухаў, на вышыні 668,9 м размешчана Сходніцкая ветравая электрастанцыя, якая была ўзведзена ў 1997 г.

Вельмі цікавая крымінальная гісторыя Сходніцы. Будучы адным з самых аддаленых цэнтраў здабычы нафты, Сходніца прыцягвала ўвагу сотняў вядомых фінансавых аферыстаў імперыі Габсбургаў, арганізаваных злачынных груп, і стала калыскай для фарміравання ўласнага крымінальнага свету, засяроджанага вакол "чорнага золата".

Бальнеялагічны курорт[правіць | правіць зыходнік]

У Сходніцкім радовішчы мінеральных вод налічваецца 38 крыніц і 17 свідравін з розным хімічным складам мінеральнай вады. Для наведвальнікаў сёння даступая вада з 10 крыніц і трох свідравін. У радовішчы, якое засяроджана ў асноўным у пасёлку і на бліжэйшых схілах гор, якія ўваходзяць у склад Нацыянальнага прыроднага парку "Сколеўскія" Бескіды", ёсць мінеральныя вады "Нафтуся" чатырох тыпаў:

  • слабамінералізаваная "Нафтуся" з павышаным утрыманнем арганічных рэчываў (з сечагонным дзеяннем) (крыніцы 1, 3, 26) і з выяўленым жалчагонным дзеяннем (крыніцы 5, 8, 9, 10, 25, свідравіны 1 і 18)
  • слабамінералізаваная жалезістая (крыніцы 13 і 15)
  • хларыдна-натрыевая (уплыў гэтых крыніц на чалавека яшчэ вывучаецца Міністэрствам аховы здароўя Украіны)
  • крыніца з мінеральнай вадой тыпу "Баржомі".

Зноскі