Сцыла і Харыбда
Сцыла і Харыбда, Скіла і Xарыбда — у старажытнагрэчаскай міфалогіі марскія пачвары, якія жылі каля вузкага праліва і падпільноўвалі мараходаў.
Сцыла ўяўлялася пачварай з шасцю сабачымі галовамі, трыма шэрагамі зубоў і дванаццаццю нагамі, Харыбда — у выглядзе страшэннага віру, што тройчы ў дзень усмоктваў і вывяргаў ваду. Праплыць паміж Сцылай і Харыбдай здолелі толькі арганаўты і Адысей.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Зельскі А. Сцыла і Харыбда // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сцыла
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Харыбда