Перайсці да зместу

Сцыядапітыс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сцыядапітыс
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sciadopitys Siebold & Zucc. 1842

Ахоўны статус
Знаходзяцца ва ўразлівым становішчы
Уразлівыя
IUCN 2.3 Vulnerable : / 34111

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  28979
EOL  323341
IPNI  263735-1
TPL  kew-2587875

Сцыядапі́тыс кальчаковы (Sciadopitys verticillata) — від голанасенных хвойных раслін, адзіны рэліктавы від рода сцыядапітыс.

Вечназялёныя аднадомныя дрэвы, вышыня да 30(35) м, дыяметр ствала да 1,2 (3) м. Крона вузкапірамідальная або калонападобная. Парасткі падоўжаныя і пакарочаныя. Лісце на падоўжаных парастках лускападобнае, бурае, да 3–6 мм даўжынёй. Пакарочаныя парасткі з адным зялёным, суцэльным, суцэльнакраёвым, скурыстым, ∞-падобным у папярочным сячэнні лістом, да 13 см даўжынёй і 2,5 мм шырынёй. Лічыцца, што такое лісце ўтварылася ў выніку зрастання бакамі дзвюх лісцевых пласцінак. Падоўжаныя парасткі сабраны па 20–40 у несапраўдныя кальчакі (ілжэкальчакі).

Галіна з шышкамі.

Мужчынскія шышкі шарападобныя, да 12 мм у дыяметры, цесна збітыя на верхавінцы парасткаў, жаўтавата-бурыя. Спелыя жаночыя шышкі яйцападобныя, да 10 мм даўжынёй, з 15–40 плоскіх лускавінак, прамастаячыя, спярша зялёныя, пры выспяванні бурыя, спеюць на другі год пасля апылення. Пасля выспявання распадаюцца або ападаюць цалкам. Насенне плоскае, з 2 вузкімі крыламі.

Распаўсюджаны ў гарах Японіі. Культывуецца ў іншых рэгіёнах зямнога шара, у Беларусі рэдка, пераважна на поўдні. Мае некалькі сартоў, якія адрозніваюцца памерамі, формай кроны і афарбоўкай лісця.

Ценевынослівы, кепска пераносіць зіму, патрабавальны да ўрадлівасці і вільготнасці глебы (аддае перавагу карбанатнай і водапранікальнай), малаўстойлівы да гарадскіх умоў, размнажаецца насеннем і вегетатыўна.

Драўніна мяккая, лёгкая, устойлівая да гніення, прымяняецца ў будаўніцтве, суднабудаванні. Каштоўная дэкаратыўная павольнарослая расліна.

Выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне.