Сцэнаграфія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Блішч. Эскіз дэкарацыі да оперы «Севільскі цырульнік».1949

Сцэнагра́фія[1], тэатральна-дэкарацыйнае мастацтва[1] — від мастацкай творчасці, які займаецца афармленнем спектакля і яго стварэннем выяўленча-пластычнага вобраза, існуючага ў сцэнічным часе і прасторы.

Тэрміналогія[правіць | правіць зыходнік]

Пад сцэнаграфіяй разумеюць стварэнне глядзельнага вобразу з дапамогай дэкарацый, касцюмаў, асвятлення і пастановачнай тэхнікі.

Сцэнаграфія можа быць падрабязнай, лаканічнай або мінімальнай. Асаблівая відовішчнасць, складаныя эфекты патрабуюць працы сцэнічных механізмаў, якія могуць змяніць дэкарацыі за заслонай або на вачах у публікі.

Сцэнаграфія развіваецца на выкарыстанні ўсёй сукупнасці матэрыялу прасторавых відаў мастацтва, заснаванага на заканамернасцях візуальнага эстэтычнага ўспрымання. Тэатральныя мастакі, рэжысёры ў сваіх пошуках выкарыстоўваюць прыёмы жывапісу, графікі, архітэктуры і г. д., арыентуюцца ў сваёй творчасці на дасягнутыя поспехі ў прасторавых відах творчасці.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]