З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сцю́арт Бі́нэм (англ. : Stuart Bingham ; нар. 21 мая 1976 , Базілдан , графства Эсэкс , Англія ) — англійскі прафесійны гулец у снукер . Чэмпіён свету 2015 года і былы другі нумар сусветнага рэйтынгу. Пераможца чатырох рэйтынгавых турніраў (уваходзіць у топ-20 снукерыстаў у гісторыі па колькасці перамог рэйтынгавага ўзроўню). З 2011 года нязменна ўваходзіць у топ-16 сусветнага рэйтынгу.
Стаў прафесіяналам у 1995 годзе, а дэбютаваў у асноўнай стадыі рэйтынгавага турніру на адкрытым чэмпіянаце Уэльса 1999 года , дзе здолеў дайсці да 1/4 фіналу. У 2000 годзе ўпершыню патрапіў на чэмпіянат свету , дайшоўшы да 1/8 фіналу, а ў сезоне 2005/2006 дайшоў да чвэрцьфіналаў на Гран-пры і чэмпіянаце Вялікабрытаніі , а таксама перамог на кваліфікацыйным турніры да Мастэрс , што дазволіла яму дэбютаваць на найбуйнейшым запрашальным спаборніцтве , пасля чаго ўпершыню ўвайшоў у топ-32 і абараніў тытул кваліфікацыі да Мастэрс у наступным сезоне . У пачатку сезона 2011/2012 , толькі ва ўзросце 35 гадоў, атрымаў першую рэйтынгавую перамогу на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі і пазней увайшоў у топ-16 афіцыйнага рэйтынгу . У сезоне 2012/2013 дайшоў да фіналаў Усі Класік і адкрытага чэмпіянату Уэльса , атрымаў перамогу ў апошнім розыгрышы прэм’ер-лігі і ў канцы сезона дэбютаваў у топ-8 рэйтынгу. У сезоне 2014/2015 выйграў другі рэйтынгавы тытул — Шанхай Мастэрс , а таксама сенсацыйна перамог на чэмпіянаце свету , адолеўшы фаварытаў Роні О’Салівана , Джада Трампа і Шона Мёрфі ў фінале і стаўшы самым узроставым чэмпіёнам свету з 1978 года . Пасля перамогі на першынстве свету падняўся на найвышэйшае для сябе другое месца ў сусветным рэйтынгу , а ў 2017 годзе здабыў чацвёрты рэйтынгавы тытул на адкрытым чэмпіянаце Уэльса .
Займаў другое месца ў сусветным рэйтынгу амаль два гады. Апроч чатырох рэйтынгавых спаборніцтваў выйграў 4 нізкарэйтынгавыя турніры серыі PTC і 5 іншых прафесійных турніраў, у тым ліку Прэм’ер-лігу 2012 года . У 2015 годзе разам з Маркам Сэлбі прадстаўляў зборную Англіі на кубку свету . За сваю кар’еру аформіў больш за 350 соценных серый і ўваходзіць у топ-15 самых серыйных гульцоў у гісторыі снукера, а таксама зарабіў больш за два мільёны фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай, уваходзячы ў топ-20 снукерыстаў у гісторыі па гэтым паказчыку. За кар’еру выканаў тры максімальныя брэйкі , уваходзячы ў топ-15 гульцоў з найбольшай колькасцю максімумаў.
Рэйтынгавыя турніры: 8 (4 перамогі, 4 паразы) [ правіць | правіць зыходнік ]
Легенда
Чэмпіянат свету (1:0)
Чэмпіянат Вялікабрытаніі (0:0)
Іншыя (3:4)
Прафесійныя снукерныя турніры: 22 (13 перамог, 9 паразаў) [ правіць | правіць зыходнік ]
Легенда
Рэйтынгавыя турніры (4:4)
Нізкарэйтынгавыя турніры (4:0)
Нярэйтынгавыя турніры (5:4)
Турніры з альтэрнатыўным фарматам (0:1)
Вынік
ПДВ
Дата
Турнір
Апанент у фінале
Лік
Параза
1
16 лістапада 2000
Benson and Hedges Championship , Мэлвэрн , Англія
Меярфйа Шон Шон Мёрфі
7:9
Перамога
1
2002
Адкрыты тур 2001/2002 — Этап 6
Сэлт Мэцью Мэцью Сэлт
5:4
Перамога
2
23 лістапада 2005
Кваліфікацыя да Мастэрс , Прэстацін , Уэльс
Картэр Алйастэр Алістэр Картэр
6:3
Перамога
3
9 лістапада 2006
Кваліфікацыя да Мастэрс , Шэфілд , Англія
Сэлбйа Марк Марк Сэлбі
6:2
Перамога
4
24 ліпеня 2011
Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі па снукеры , Бендыга , Аўстралія
Уйальямс Марк Марк Уільямс
9:8
Перамога
5
22 чэрвеня 2012
Азіяцкі Players Tour Championship 2012/2013 — Этап 1 , Чжанцзяган , Кітай
Лйа Стывен Стывен Лі
4:3
Параза
2
1 ліпеня 2012
Усі Класік , Усі , Кітай
Уолдэн Рыкйа Рыкі Уолдэн
4:10
Перамога
6
9 лістапада 2012
Азіяцкі Players Tour Championship 2012/2013 — Этап 3 , Чжэнчжоў , Кітай
Лйа Хан Лі Хан
4:3
Перамога
7
25 лістапада 2012
Прэм’ер-ліга , Англія
Трамп Джад Джад Трамп
7:2
Параза
3
17 лютага 2013
Адкрыты чэмпіянат Уэльса , Ньюпарт , Уэльс
Магуайр Стывен Стывен Магуайр
8:9
Параза
4
24 лістапада 2013
Champion of Champions , Ковентры , Англія
ОСалйаван Ронйа Роні О’Саліван
8:10
Параза
5
26 студзеня 2014
Shoot-Out , Блэкпул , Англія
Дэйл Дамйанйак Дамінік Дэйл
19:77[пст 1]
Перамога
8
8 сакавіка 2014
Адкрыты чэмпіянат Дунгуаня , Дунгуань , Кітай
Лян Вэньбо Лян Вэньбо
4:1
Перамога
9
14 верасня 2014
Шанхай Мастэрс , Шанхай , Кітай
Ален Марк Марк Ален
10:3
Перамога
10
24 кастрычніка 2014
Адкрыты чэмпіянат Хайніна , Хайнін , Кітай
Лайнс Олйавер Олівер Лайнс
4:0
Перамога
11
12 лютага 2015
Championship League , Сток , Англія
Дэвйас Марк Марк Дэвіс
3:2
Перамога
12
4 мая 2015
Чэмпіянат свету , Шэфілд , Англія
Меярфйа Шон Шон Мёрфі
18:15
Параза
6
13 сакавіка 2016
Сусветнае гран-пры , Ландудна , Уэльс
Меярфйа Шон Шон Мёрфі
9:10
Параза
7
5 лістапада 2016
Чэмпіянат Кітая , Гуанчжоу , Кітай
Хйагйанс Джон Джон Хігінс
7:10
Перамога
13
19 лютага 2017
Адкрыты чэмпіянат Уэльса , Кардыф , Уэльс
Трамп Джад Джад Трамп
9:8
Параза
8
8 кастрычніка 2017
Еўрапейскі Мастэрс , Ломел , Бельгія
Трамп Джад Джад Трамп
7:9
Параза
9
18 сакавіка 2018
Румынскі Мастэрс , Бухарэст , Румынія
Дэй Раян Раян Дэй
8:10
↑ Усе матчы на Shoot-Out складаліся з аднаго фрэйма. У графе пазначаны лік у фрэйме.
Турніры па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі: 2 (2 паразы) [ правіць | правіць зыходнік ]
Прафесійна-аматарскія і запрашальныя турніры: 2 (2 перамогі) [ правіць | правіць зыходнік ]
Зноскі
Больш за 30 20—30 10—20 5—9 2—4 1 Тлустым шрыфтам выдзеленыя гульцы, якія працягваюць сваю прафесійную кар’еруСтатыстыка на 30 ліпеня 2018 .
↑ Джэймс Уатана скончыў сваю прафесійную кар’еру, але мае права выступаць на прафесійных турнірах.
Больш за 900 700—800 500—600 400—500 300—400 200—300 150—200 100—150 Тлустым шрыфтам выдзеленыя гульцы, якія працягваюць сваю прафесійную кар’еруСтатыстыка на 8 мая 2018 .
↑ а б в Кен Доэрці, Джымі Уайт і Джэймс Уатана скончылі свае прафесійныя кар’еры, але маюць права выступаць на прафесійных турнірах.
Снукерысты, якія зарабілі больш за £1,000,000 за кар'еру
Больш за £9,000,000 £8,000,000—£9,000,000 £7,000,000—£8,000,000 £5,000,000—£6,000,000 £4,000,000—£5,000,000 £3,000,000—£4,000,000 £2,000,000—£3,000,000 £1,500,000—£2,000,000 £1,000,000—£1,500,000 Тлустым шрыфтам выдзеленыя гульцы, якія працягваюць сваю прафесійную кар'еру
Статыстыка на 8 мая 2018 .
↑ а б в Джымі Уайт, Кен Доэрці і Джэймс Уатана скончылі свае прафесійныя кар'еры, але маюць права выступаць на прафесійных турнірах.
14 11 8 6 5 4 3 2 1 Тлустым шрыфтам выдзеленыя гульцы, якія працягваюць сваю прафесійную кар'еруСтатыстыка на 8 мая 2018 .
↑ а б в Джымі Уайт, Кен Доэрці і Джэймс Уатана скончылі свае прафесійныя кар'еры, але маюць права выступаць на прафесійных турнірах.