Сцюарт Даўнінг
| | ||||||||||||||||||||||
| Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||
| Нарадзіўся |
22 ліпеня 1984[1][2][…] (42 гады) |
|||||||||||||||||||||
| Грамадзянства | ||||||||||||||||||||||
| Рост | 180 см | |||||||||||||||||||||
| Вага | 76 кг | |||||||||||||||||||||
| Пазіцыя | флангавы паўабаронца | |||||||||||||||||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Сцюарт Даўнінг (англ.: Stewart Downing; нар. 22 ліпеня 1984 года ў Мідлсбра, Англія) — былы англійскі футбаліст. Раней выступаў у складзе нацыянальнай зборнай Англіі. Гуляў на пазіцыі вінгера, але мог згуляць і як цэнтральны нападнік. Раней выступаў за «Сандэрленд», «Астан Вілу», «Ліверпул» і «Вест Хэм Юнайтэд».
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]«Мідлсбра»
[правіць | правіць зыходнік]Даўнінг вырас у Пелістэры — усходнім раёне Мідлсбра, таму яшчэ са школьных гадоў быў аматарам клуба. Скончыў футбольную акадэмію Мідлсбра і адразу трапіў у першую каманду. Падчас навучання лічыўся адным з найбольш перспектыўных выпускнікоў акадэміі. Дэбютаваў у Прэм’ер-лізе 24 красавіка 2002 года ў сустрэчы супраць «Іпсвіч Таўна». У тым сезоне Сцюарт правёў толькі тры гульні, але ў наступным сітуацыя не змянілася — Сцюарт правёў столькі ж гульняў і ў сезоне 2002—2003, але забіўшы ў гульні Кубку лігі, калі яго каманда перамагла «Брэнтфарт» з лікам 4:1. У 2003 годзе Сцюарт апынуўся ў арэндзе ў «Сандэрлендзе» дзеля атрымання вопыту, бо яго шанц на пападанне ў склад быў згублены з-за цудоўнай формы Бола Зендэна. Але неўзабаве Даўнінг быў адкліканы назад з-за крызу ў камандзе, звязанага з перапаўненнем клубнага лазарэту, і адразу трапіў у асноўны склад. У сезоне 2004—2005 Даўнінг згуляў агулам 49 матчаў, забіўшы ў іх 6 разоў і колькі разоў асістэнтаваўшы. Гэта паслужыла натхненнем да выкліку ў нацыянальную зборную ў лютым 2005 года. Напрыканцы 2005 года Сцюарт атрымаў траўму калена і быў вымушаны прапусціць пяць месяцаў. Але гэта не перашкодзіла яму па вяртанні адзначыцца трымя асістэнцкімі баламі падчас гульні ў паўфінале Кубку УЕФА з румынскай «Сцяўа», што дазволіла клуба выйсці ў фінал. У лютым 2008 Даўнінг падпісаў новы кантракт з клубам на пяць гадоў. Сезон 2008—2009 быў даволі змешаны ў пачуццях. Каманда пачала вельмі добра на старце сезону патрапіўшы на восьмы радок, але з лістапада скацілася ў зону вылету. У студзені Сцюарт хацеў пакінуць клуб, але кіраўніцтва змагло яго затрымаць, як выяснілася не на доўга. У перадапошняй гульні супраць «Астан Вілы» Даўнінг атрымаў пашкоджанне і выбыў на чатыры месяцы. Сезон Сцюарт скончыў без галоў у лізе, але двойчы забіваў «Вест Хэма» ў Кубку Англіі.
«Астан Віла»
[правіць | правіць зыходнік]Пасля вылету «Мідлсбра» Даўнінг падпісаў чатырохгадовы кантракт з «Астан Вілай». Гэта было першае набыццё бірмінгемцаў улетку 2009. Клуб ацаніў футбаліста ў 10 мільёнаў фунтаў плюс яшчэ 2 мільёны ў залежнасці ад колькасці праведзеных гульняў. 7 лістапада Марцін О'Ніл аб’явіў, што Сцюарт зноў прыступіў да трэніровак пасля свайго выздараўлення. Дэбютаваў у складзе новай каманды падчас гульні з «Бернлі», калі змяніў на поле Стыва Сідуэла на 69 хвіліне. Першы і другі свае галы за «Вілянаў» забіў усё таму ж «Бернлі» ў хатняй гульні 21 лютага 2010, якая скончылася з лікам 5:2 на карысць гаспадароў.
«Ліверпул»
[правіць | правіць зыходнік]Даўнінг здзейсніў пераезд у Ліверпул 15 ліпеня 2011 года, сума платы за іграка, як лічыцца, складае каля 18 млн фунтаў стэрлінгаў на чатырохгадовы кантракт[3]. У суботу 13 жніўня 2011 года Даўнінг дэбютаваў у першай гульні «Ліверпула» у сезоне 2011—2012 гадоў, калі яго клуб згуляў у нічыю з лікам 1:1 супраць «Сандэрленда» на Энфілдзе.
«Вест Хэм Юнайтэд»
[правіць | правіць зыходнік]13 жніўня 2013 года Даўнінг падпісаў чатырохгадовы кантракт з клубам «Вест Хэм Юнайтэд», як мяркуецца, сума трансферу склала 5 млн фунтаў[4][5]. Дэбютаваў за новы клуб, выйшаўшы на замену ў пераможным матчы супраць «Кардыф Сіці» ў дзень адкрыцця сезона 2013—2014 17 жніўня 2013 года[6].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Да таго як трапіць у нацыянальную каманду Сцюарт гуляў за юнацкую і моладзевую каманды Англіі. 9 лютага 2005 дэбютаваў у нацыянальнай камандзе, змяніўшы ў другой палове матча Шона Райта-Філіпса ў хатняй таварыскай сустрэчы супраць каманды Нідэрландаў. Сцюарт быў уключаны ў склад зборнай на Кубак свету 2006 года Свенам Ёранам Эрыксанам як рэзерв для Джо Коўла. Даўнінг з'явіўся ў першай гульні з Парагваем, выйшаўшы на змену. У другім матчы здзейснілася тое ж самае ў гульні супраць Трынідада і Табага. Першую гульню ў асноўным складзе Сцюарт правёў 19 жніўня 2006 года ў пераможным матчы з камандай Грэцыі, якая скончылася з лікам 4:0. Даўнінг прыняў непасрэдны ўдзел у трох галах сваёй каманды. Пасля звальнення шведскага трэнера, вызываўся ў зборную спачатку Стывам Макларэнам, а потым Фабіа Капэла.
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Сцюарт ганаровы прэзідэнт футзальнага клуба «Мідлсбра». У вольны час працаваў DJ-м у некалькіх начных клубах Мідлсбра.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]«Мідлсбра»:
- Уладальнік Кубку лігі Англіі: 2004
«Ліверпул»:
- Уладальнік Кубку лігі Англіі: 2012
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Stewart Downing // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ STEWART DOWNING // Argentine Soccer Database
- ↑ Reds seal Downing's deal. Liverpool FC.
- ↑ Hammers capture Downing. www.whufc.com.
- ↑ Stewart Downing: West Ham sign Liverpool's England winger. BBC Sport.
- ↑ Allardyce hails Downing’s debut cameo as Hammers see off Cardiff. www.london24.com.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 22 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1984 годзе
- Нарадзіліся ў Паўночным Ёркшыры
- Ігракі ФК Мідлсбра
- Ігракі ФК Сандэрленд
- Ігракі ФК Астан Віла
- Ігракі ФК Ліверпул
- Ігракі ФК Вест Хэм Юнайтэд
- Ігракі ФК Блэкберн Роверс
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Англіі
- Ігракі зборнай Англіі па футболе