Сцюарт Дэйвіс
| Сцюарт Дэйвіс | |
|---|---|
| | |
| Імя пры нараджэнні | англ.: Edward Stuart Davis[1] |
| Дата нараджэння | 7 снежня 1892[2][1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 24 чэрвеня 1964[3][4][…] (71 год) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Edward Wyatt Davis[d] |
| Маці | Helen S. Davis[d] |
| Род дзейнасці | мастак, рысавальшчык |
| Месца працы | |
| Жанр | прэцызіянізм[d] |
| Вучоба | |
| Мастацкі кірунак | амерыканскі мадэрнізм[d] |
| Уплыў | Роберт Хенры |
| Узнагароды |
грант Гугенхайма (1952) |
Сцюарт Дэйвіс (Дэвіс) (англ.: Stuart Davis; 1894, Філадэльфія — 1964, Нью-Ёрк) — амерыканскі мастак, прадстаўнік кубізму і поп-арту ў жывапісе.
Жыццё і творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Бацька мастака, Эдвард В. Дэйвіс, быў адказным рэдактарам аддзела мастацтва «Філадэльфія Прэс» і цесна супрацоўнічаў з такімі майстрамі пэндзля, як Джон Слоан, Джордж Лакс, Роберт Хенры і Уільям Глакенс. Яго сын Сцюарт вывучаў жывапіс з 1910 па 1913 год у нью-ёркскай школе мастацтваў Генры.
У гэты ж час малады мастак падпадае пад моцны ўплыў «hot music», часта наведвае джаз-бары на Сан Хуан Хіл, і гэтыя ўражанні становяцца асноўнай тэмай у яго мастацкай творчасці таго часу. У 1913 годзе некалькімі сваімі карцінамі прымае ўдзел у выставе сучаснага мастацтва Эрмары-шоу ў Нью-Ёрку; С. Дэйвіс быў самым маладым з удзельнікаў экспазіцыі.
У наступныя гады супрацоўнічаў з часопісам «Харперс Уіклі», ствараў для яго тытульныя лісты. У 1917 годзе — першая персанальная выстава ў галерэі Шэрыдан Сквер (Нью-Ёрк). У 1927/1928 гадах прадпрымае паездку ў Мексіку і ў Парыж. У 1931 годзе выкладае на курсах Студэнцкай лігі мастацтваў (Art Students League). На наступны год робіць насценны жывапіс для гарадскога Радыё М’юзік Хол. Пасля 1940 года выкладае ў Новай школе сацыяльных даследаванняў.
У 1945 годзе нью-ёркскім Музеем сучаснага мастацтва арганізуецца рэтраспектыва работ Дэйвіса. У 1956 годзе ён бярэ ўдзел у біенале ў Венецыі. Аж да сваёй смерці Сцюарт Дэйвіс жыў і працаваў у Нью-Ёрку.
Зноскі
- 1 2 Hills P. Stuart Davis — 1996. — С. 151. — ISBN 978-0-8109-3219-7
- ↑ Whiting C. Stuart Davis // Davis, Stuart // Grove Art Online / J. Turner — Oxford, England, Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2017. — doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T021615
- ↑ Stuart Davis
- ↑ Stuart Davis — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ↑ Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.