Сцяг

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Беларускі дзяржаўны сцяг

Сцяг (таксама флаг) — палотнішча правільнай геаметрычнай (звычайна прамавугольнай) формы. Дзяржаўны сцяг з’яўляецца адным з дзяржаўных сімвалаў. Акрамя дзяржаўнага, краіна можа мець вайсковы і камерцыйныя (гандлёвыя) сцягі.

Свае сцягі маюць ня толькі дзяржавы, але і некаторыя рэгіёны і гарады, ці міжнародныя арганізацыі (напрыклад ААН), камерцыйныя кампаніі, нацыянальныя рухі, грамадскія рухі (сцяг пацыфістаў), і, нават, мовы (сцяг эсперанта).

Акрамя таго, сігнальныя сцягі выкарыстоўваюцца на флоце для перадачы інфармацыі паміж караблямі.

Паводле Закона Рэспублікі Беларусь «Аб афіцыйных геральдычных сімвалах» паняцці сцяг і флаг у беларускай мове розняцца. Сцягам называецца «пачэсны сімвал гонару, доблесці і славы адпаведнага дзяржаўнага органа, іншай дзяржаўнай арганізацыі, які вырабляецца ў выглядзе палотнішча са спецыяльнымі атрыбутамі (дрэўка, наверша, стужкі, шнуры, кісці, тасьма, махры, скаба, падток і інш.) у адзіным экзэмпляры» (напрыклад, дзяржаўны сцяг). Флагам у сваю чаргу з’яўляецца «сімвал, які адлюстроўвае гістарычныя, геаграфічныя, сацыяльныя, культурныя, тапанімічныя і іншыя асаблівасці адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай ці тэрытарыяльнай адзінкі, служыць для ідэнтыфікацыі дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, вырабляецца ў выглядзе палотнішча з захаваннем устаноўленых прапорцый і можа тыражавацца»[1].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі