Сцяг Аб’яднання

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Сцяг Аб'яднання)
Прапорцыя 3:5

Сцяг Аб'яднанні — сцяг, распрацаваны для прадстаўлення Карэі, калі і Паўночная, і Паўднёвая Карэя ўдзельнічаюць у спартыўных падзеях. Сцяг спачатку выкарыстоўваўся ў 1991 годзе, калі гэтыя дзве краіны спаборнічалі адзінай камандай у 41-м чэмпіянаце свету па настольным тэнісе ў Цібе (Японія), і 8-м чэмпіянаце свету па футболу сярод моладзевых каманд у Лісабоне. Каманды гэтых дзвюх краін прайшлі разам пад сцягам на цырымоніях адкрыцця летніх Алімпійскіх гульняў у Сіднеі-2000, летніх Алімпійскіх гульняў у Афінах-2004, зімовых Алімпійскіх гульняў у Турыне-2006, Азіяцкіх гульняў у Досе-2006; аднак у спаборніцтвах гэтыя краіны ўдзельнічалі па асобнасці. Сцяг не выкарыстоўваўся на летніх Алімпійскіх гульнях у Пекіне-2008 з-за рашэння, прынятага Пекінскім Аргкамітэтам.

Сцяг прадстаўлення адзіную Карэю. Палатно белага колеру. У цэнтры сіні сілуэт Карэйскага паўвострава разам з астравамі Чэджудо і Улындо. Сцяг не мае афіцыйнага статусу ні ў адной з краін.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]