Сцяг Аклахомы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сцяг штата Аклахома
Flag of Oklahoma.svg
Зацверджаны 9 мая 1941
Прапорцыя 2:3
Аўтар сцяга Луіза Флюк

Сцяг Аклахомы (англ.: Flag of Oklahoma) — адзін з афіцыйных сімвалаўамерыканскага штата Аклахома.

Сцяг уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча нябесна-сіняга колеру, у цэнтры якога размешчаны шчыт з скуры бізонаў, традыцыйны для індзейскага племя асейджэй, з сямю арлінымі пер'ямі. Ніжэй надпіс OKLAHOMAангл.: Аклахома).

Шчыт асейджэй перакрыжаваны двума знакамі міру: курыльнай трубкай, якая сімвалізуе карэнных жыхароў ЗША, і аліўкавай галінай — сімвалізуе еўрапейскіх перасяленцаў. Шэсць залаціста-карычневых крыжоў — сімвалы зорак у індзейцаў. Сіні колер узяты з сцяга часоў Грамадзянскай вайны, які выкарыстоўваўся індзейскім племем чокта — саюзнікамі канфедэратаў.